← верасень → | ||||||
п | а | с | ч | п | с | н |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | ||||||
2024 |
24 верасня — дзвесце шэсцьдзесят сёмы (дзвесце шэсцьдзесят восьмы ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі
- 622: Прарок Мухамад скончыў перасяленне з Меккі ў Медзіну.
- 787: Пачаўся Другі Нікейскі сабор, які стаў сёмым сусветным саборам.
- 1799: Штурм перавала Сен-Гатард (Альпы) войскамі А. Суворава падчас Швейцарскага паходу.
- 1801: Усходняя Грузія далучана да Расійскай імперыі.
- 1852: Француз Анры Жыфар здзейсніў першы палёт на дырыжаблі.
- 1948: Заснавана кампанія «Honda».
- 1955: Зацверджаны гімн Беларускай ССР.
- 2000: Рэрферэнум у Францыі ўхваліў скарачэнне тэрміну паўнамоцтваў прэзідэнта з сямі да пяці гадоў.
Нарадзіліся
- 1501: Джэралама Кардана, італьянскі матэматык (пам. 1576)
- 1641: Станіслаў Незабітоўскі, дзеяч рэфармацыі ў ВКЛ, мемуарыст (пам. 1717)
- 1739: Рыгор Пацёмкін, рускі дзяржаўны і ваенны дзеяч, дыпламат, генерал-фельдмаршал
- 1775: Джон Маршал, амерыканскі дзяржаўны дзеяч
- 1770: Ёханес Елгерхейс, нідэрландскі мастак і акцёр
- 1801: Міхаіл Астраградскі, рускі матэматык і механік (пам. 1862)
- 1807: Тэадор Хоземан, нямецкі мастак
- 1815: Альбіна Габрыэля Пузына, пісьменніца і мемуарыстка
- 1821: Цыпрыян Каміль Норвід, польскі паэт, мастак і скульптар (пам. 1883)
- 1878: Юзаф Эдвард Пузына, польскі гісторык, пісьменнік, паэт
- 1896: Фрэнсіс Скот Фіцджэральд, амерыканскі пісьменнік
- 1899: Уільям Добел, аўстралійскі мастак
- 1904: Мар'ян (Марыян) Пецюкевіч, беларускі этнограф і грамадскі дзеяч (пам. 25.9.1983)
- 1923: Раўль Бот, амерыканскі матэматык
- 1949: Педра Альмадовар, іспанскі кінарэжысёр і пісьменнік, сцэнарыст і прадзюсар
- 1952: Таццяна Ліхачова, беларуская актрыса
- 1954: Станіслаў Суднік, беларускі пісьменнік, журналіст
- 1957: Лайман Пейдж, амерыканскі фізік
- 1958: Сяргей Чыгрын, беларускі паэт, літаратуразнавец, гісторык, краязнавец, перакладчык, журналіст
Памерлі
.jpg.webp)
Ізабела Баварская
- 366: Ліберый, Папа Рымскі
- 768: Піпін Кароткі, кароль франкаў
- 1046: Герард Венгерскі, асветнік Венгрыі
- 1143: Інакенцій II, Папа Рымскі
- 1435: Ізабела Баварская, каралева Францыі
- 1541: Парацэльс, алхімік, лекар, навуковец
- 1545: Альбрэхт Брандэнбургскі, архібіскуп магдэбургскі і майнцкі
- 1621: Ян Караль Хадкевіч, вялікі гетман літоўскі, дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай (нар. 1560)
- 1735: Петр Брандль, чэшскі мастак
- 1802: Аляксандр Радзішчаў, рускі пісьменнік (нар. 1749)
- 1812: Пётр Баграціён, рускі палкаводзец
- 1904: Міхаіл Загоскін, рускі пісьменнік (нар. 1830)
- 1930: Ота Мюлер (мастак)
- 1945: Ганс Вільгельм Гейгер, нямецкі фізік
- 1977: Мірзо Турсун-задэ, таджыкскі паэт
- 1986: Філафей (Нарко), іерарх БАПЦ (нар. 21.2.1905)
- 2004: Франсуаза Саган, французская пісьменніца (нар. 21.6.1935)
Святкуюць
Міжнародны дзень караваншчыка, заснаваны Міжнароднай асацыяцыяй па рацыяналізацыі транспартна-грузавых аперацый (ICHCA) у 1995 годзе.
Гвінея-Бісау, Дзень рэспублікі (Дзень незалежнасці).
Дамініканская Рэспубліка, Дзень Святой Мерседэс
Камбоджа, Дзень канстытуцыі.
Паўднёвая Карэя,
Паўночная Карэя, Дзень ураджая.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.