← верасень → | ||||||
п | а | с | ч | п | с | н |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | ||||||
2024 |
17 верасня — дзвесце шасцідзесяты (дзвесце шэсцьдзесят першы ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі
- 284: Рымскім імператарам абвешчаны Дыяклетыян.
- 1156: Фрыдрых I выдаў Privilegium Minus, паводле якога Аўстрыя стала герцагствам пад кіраўніцтвам Генрыха II Язаміргота з дынастыі Бабенбергаў.
- 1590: Лідзе нададзена магдэбургскае права.
- 1605: У бітве пры Кірхгольме войска Рэчы Паспалітай на чале з вял. гетманам Я.-К. Хадкевічам нанесла паразу шведам.
- 1784: У Нясвіжы адбылася прэм’ера оперы Я. Д. Голанда «Агатка, або Прыезд пана».
- 1787: У Філадэльфіі на Канстытуцыйнай канвенцыі прынятая Канстытуцыя ЗША.
- 1794: Расійскія войскі пад камандаваннем А. Суворава пры Крупчыцах разбілі атрады Рэчы Паспалітай.
- 1925: Урачыста абвешчаны акт аўтакефаліі Польскай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы.
- 1939: Чырвоная Армія пачала паход у Заходнюю Беларусь і Украіну.
- 1988: Пачаліся Гульні XXIV Алімпіяды.
- 2008: Футбольны клуб БАТЭ (Барысаў) першым з беларускіх каманд згуляў матч у групавой стадыі Лігі чэмпіёнаў УЕФА — супраць каманды «Рэал» (Мадрыд).
Нарадзіліся
- 879: Карл III Прастак
- 1192: Мінамота-но Санэтома, сёгун
- 1734: Жан-Батыст Лепрэнс, французскі жывапісец
- 1764: Джон Гудрайк, англійскі астраном
- 1774: Тадэвуш Тышкевіч, дзяржаўны і ваенны дзеяч ВКЛ і Расійскай імперыі (пам. 3(15).4.1852)
- 1826: Георг Фрыдрых Бернхард Рыман, нямецкі матэматык (пам. 20.7.1866)
- 1857: Канстанцін Цыялкоўскі, рускі навуковец, тэарэтык касманаўтыкі
- 1860: Кандрат Лейка, беларускі пісьменнік і педагог (пам. 6.9.1921)
- 1907: Сяргей Дзяргай, беларускі паэт і перакладчык (пам. 25.12.1980)
- 1912: Максім Танк, беларускі паэт і грамадскі дзеяч (пам. 7.8.1995)
- 1923: Хэнк Уільямс, амерыканскі аўтар-выканаўца
- 1935: Кен Кізі, амерыканскі пісьменнік
- 1940: Ларэла Дэ Лука, італьянская актрыса
- 1944: Райнхольд Меснер, швейцарскі альпініст
- 1949: Генадзь Карпенка, беларускі навуковец і палітык (пам. 6.4.1999)
- 1959: Сяргей Дубавец, беларускі журналіст
Памерлі
- 1179: Хільдэгарда Бінгенская, нямецкая манашка, аўтар рэлігійных гімнаў, прац па медыцыне (нар. 16.9.1098)
- 1575: Генрых Булінгер, швейцарскі рэфарматар
- 1665: Філіп IV, кароль Іспаніі
- 1879: Каміла Рандані, італьянскі дыптэролаг
- 1886: Эшэр Браўн Дзьюранд, амерыканскі мастак
- 1931: Марвін Харт, амерыканскі баксёр
- 1948: Рут Бенедыкт, амерыканскі антраполаг
- 1985: Васіль Гарбацэвіч, беларускі драматург, педагог
- 2013: Віктар Пятровіч Маркавец, беларускі жывапісец
Святкуюць
Ангола, Дзень герояў.
ЗША, Дзень грамадзянства.
Беларусь, Дзень народнага адзінства
Украіна, Дзень усынаўлення
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.