Юрый Сямёнавіч Слуцкі
альтэрн.: Юры Сямёнавіч Алелькавіч[1]
укр.: Юрій Семенович Олелькович
Герб «Пагоня»
Герб «Пагоня»
Князь слуцкі і капыльскі
1503 1542
Папярэднік Сямён Міхайлавіч Слуцкі
Пераемнік Сямён Юр'евіч Слуцкі

Нараджэнне 1492
Смерць 17 красавіка 1542
Род Алелькавічы
Бацька Сямён Міхайлавіч Слуцкі[d]
Маці Анастасія Іванаўна Слуцкая[d]
Жонка Алена з Радзівілаў[2]
Дзеці Сямён Юр’евіч Слуцкі[d], Юрый Юр’евіч Слуцкі[d] і Сафія з Алелькавічаў[d]
Веравызнанне праваслаўе

Юрый (I) Сямёнавіч Слуцкі (149217 красавіка 1542) — удзельны князь слуцкі і капыльскі (15031542), пан рады Вялікага Княства Літоўскага, адзіны сын і пераемнік князя Сямёна Міхайлавіча Слуцкага (каля 14601503) ад шлюбу з Анастасіяй Іванаўнай Мсціслаўскай. Нашчадак вялікага князя літоўскага Гедзіміна ў VII калене і сваяк дынастыі Ягелонаў.

Біяграфія

У 1503 годзе пасля смерці бацькі Сямёна Міхайлавіча 10-гадовы Юрый стаў князем слуцкім. Фактычнай кіраваннем княствам да паўналецця Юрыя займалася яго маці, княгіня-ўдава Анастасія Іванаўна Слуцкая. Яна паспяхова абараняла княства ад набегаў крымскіх татараў і мяцежнага князя Міхаіла Глінскага.

У 1514 годзе са сваёй харугвай браў удзел у пераможнай бітве пад Оршай, у 1527—разгроме крымскіх чамбулаў на р. Альшаніцы пад Кіевам. Часта выступае разам з вялікім гетманам Канстанцінам Астрожскім, які ў 1523 годзе ажаніўся з яго малодшай сястрой Аляксандрай Сямёнаўнай (пам. пасля 1556).

Памёр у красавіку 1542 года, яго пераемнікам быў старэйшы сын Сямён.

Сям'я

У 1531 годзе ажаніўся з Аленай Мікалаеўнай Радзівіл (пам. 1546), дачкой ваяводы віленскага і канцлера вялікага літоўскага, князя Мікалая Мікалаевіча Радзівіла (каля 14701521), і Эльжбеты Саковіч (пам. пасля 1542). Дзеці:

Зноскі

  1. https://files.knihi.com/preview/Knihi/Slounik/VKL.pdf.zip/VKL_1.pdf/219_1332x9999.jpeg
  2. Radziwiłłowie herbu TrąbyWarszawa: Archiwum Główne Akt Dawnych, Wydawnictwo DiG, 1996. — 67 с. — ISBN 83-85490-62-0

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.