![]()
Южна-Сахалінск на карце Расіі ![]() ![]() | ||||||||||||||||||||||||
Южна-Сахалінск (руск.: Южно-Сахалинск, да 1946 — Тоёхара) — горад (з 1946) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Сахалінскай вобласці. Насельніцтва 173,6 тыс. чал. (2005). Горад размешчаны ва ўсходняй частцы Сахаліна, на рацэ Сусуя.
Заснаваны ў 1882 як сяло Уладзіміраўка. З 1905 да 1946 горад знаходзіўся ў складзе Японіі, зваўся Таёхара (豊原市), з’яўляўся цэнтрам прэфектуры Карафута. У канцы вайны быў заняты савецкімі войскамі, перайменаваны ў Южна-Сахалінск і прызначаны адміністрацыйным цэнтрам спачатку Южна-Сахалінскай, а затым Сахалінскай вобласці.
Сахалінскі дзяржаўны ўніверсітэт, Южна-Сахалінскі інстытут эканомікі, права і інфарматыкі, 4 філіялы іншых расійскіх ВНУ.
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
- Аляксандр Барысавіч Гадуноў (1949—1995) — артыст балета. Заслужаны артыст РСФСР (1976).
- Аляксандр Казлоў (нар. 1981) — міністр прыродных рэсурсаў і экалогіі Расійскай Федэрацыі[3][4][5].
Зноскі
Літаратура
- Ю́жно-Сахали́нск // Географические названия России: топонимический словарь: более 4000 единиц / В. М. Воспелов. — М.: АСТ; Астрель, 2008. — С. 509. — 523 с. — ISBN 978-5-17-054966-5 (Аст) (С.: Словарь(У)); ISBN 978-5 −271-20728-0 (Астрель); ISBN 978-5-17-054983-2 (Аст) (С.: BIBLIO) ISBN 978-5-271-20729-7 (Астрель). (руск.).
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.