Этылацэтат
Выява хімічнай структуры
Выява малекулярнай мадэлі
Агульныя
Хім. формулаC₄H₈O₂
Тэрмічныя ўласцівасці
Класіфікацыя
Рэг. нумар CAS141-78-6
PubChem8857
Рэг. нумар EINECS205-500-4
SMILES
RTECSAH5425000
ChemSpider8525

Этылацэта́т, этылавы эфір воцатнай кіслаты, CH3COOC2H5 — бясколерная вадкасць з прыемным пахам садавіны. Утрымліваецца ў нафце і прадуктах каксавання. Валодае ўсімі ўласцівасцямі складаных эфіраў.

Малярная маса 88,11 г/моль. Шчыльнасць 0,9001 г/см³ пры тэмпературы 20 °С. Тэмпература плаўлення −84 °C, тэмпература кіпення 77,1 °C. Змешваецца з этанолам, дыэтылавым эфірам, бензолам. Мала раствараецца ў вадзе.

Атрыманне

У прамысловасці этылацэтат атрымліваюць:

Выкарыстанне

Этылацэтат выкарыстоўваецца ў якасці растваральніка нітрацэлюлозы, алейных лакаў, тлушчаў і інш. У сумесі з этылавым спіртам выкарыстоўваецца ў вытворчасці штучнай скуры. Таксама этылацэтат выкарыстоўваецца ў вытворчасці выбуховых рэчываў і ў якасці харчовай дабаўкі.

Шкоднае ўздзеянне

Пары этылацэтату раздражняюць слізістыя абалонкі дыхальных шляхоў, вачэй. Уздзеянне этылацэтата на скуру выклікае дэрматыты і экзэму.

Літаратура

  • Этылацэтат // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — С. 184. 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).
  • Хімічны слоўнік навучэнца: Дапаможнік для вучняў / Б. Н. Качаргін, В. М. Макарэўскі, Л. Я. Гарнастаева, В. С. Аранская. Мн.: Народная асвета, 2003. — С. 282—283. — 287 с. 1 000 экз. — ISBN 985-12-0621-8.
  • Этилацетат // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.