
Шыле́ла, або шыля́ла (англ.: shillelagh, shillalah), або блэктарн (літар.: цёрн), або «ірландская дубінка» — традыцыйная зброя, спартыўны снарад, сродак ірландскага бою на дубінкі (бата), прадмет культуры ірландскага народу. Наогул, пад агульнай назвай «ірландскай дубінкі» існавалі розныя ўстаноўленыя віды (гл. лорга-ярнай, кліт-альпін). Адзін з асноўных і найбольш вядомых — драўляны кій даўжынёю каля 1,2 м (чатыры футы), абавязкова прамы і аднолькавы таўшчынёю і тугасцю ўздоўж сябе. Найлепшым матэрыялам традыцыйна лічыўся цёрн (адсюль адна з назваў), але таксама ўжываліся ясень, дуб, арэх.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.