Штурмавыя атрады
ням.: Sturmabteilung
Выява лагатыпа
Эмблема СА
Іншыя назвы Карычневакашульнікі
З'яўляецца часткай НСДАП
Ідэалогія Нацыянал-сацыялізм
Лідары

Эрнст Юліус Ром
Франц Пфефер фон Заламан
Герман Герынг
Віктар Лютцэ

Вільгельм Шэпман
Штаб-кватэра Мюнхен
Актыўная ў Германія
Сфарміравана 1921
Расфарміравана 10 кастрычніка 1945
Саюзнікі СС
Колькасць членаў каля 3 мільёнаў (1934)[1]
Удзел у канфліктах Ноч доўгіх нажоў

Штурмавыя атрады (ням.: Sturmabteilung), скарочана СА, штурмавікі; таксама вядомыя як «карычневакашульнікі» (па аналогіі з італьянскімі «чорнакашульнікамі») — ваенізаваныя фарміраванні Нацыянал-сацыялістычнай нямецкай рабочай партыі (НСДАП).

Створаны 3 жніўня 1921 года на базе некаторых падраздзяленняў «Добраахвотніцкага корпуса». 4 лістапада 1921 года атрымалі назву «Штурмавых атрадаў». Пасля «піўнога путчу» ў 1923 годзе былі забаронены, але працягвалі дзейнічаць пад іншай назвай. Ізноў легалізаваны ў 1925 годзе. Кіраўнікі СА на месцах увесь час уступалі ў канфлікт з кіраўніцтвам НСДАП, што ў 1930 годзе вылілася ў «мяцеж Штэнеса», пасля якога Гітлер асабіста ўзначаліў штурмавыя атрады, стаўшы Вярхоўным фюрарам СА (заставаўся ім да 1945 года).

Эрнст Ром, начальнік штаба СА, 1934
Трэці рэйх Нацыянал-сацыялізм
Асноўныя паняцці

Дыктатура Правадырызм • Правая ідэалогія Шавінізм Расавая палітыка • Мілітарызм Антыдэмакратызм

Ідэалогія

Фёлькішэ бевегунг • «25 пунктаў» • «Мая барацьба» • Унтэрменш Нюрнбергскія расавыя законы • Расавая тэорыя Гюнтэра • Расавая палітыка • «Міф дваццатага стагоддзя»

Гісторыя

Трэці рэйх Ноч доўгіх нажоў Крыштальная ноч Другая сусветная вайна Вырашэнне чэшскага пытання / яўрэйскага пытання • Катастрофа еўрапейскага яўрэйства • Халакост Нюрнбергскі працэс

Асобы

Адольф Гітлер Відкун Квіслінг Войцех Тука Генрых Гімлер Герман Герынг Рудольф Гес

Арганізацыі

НСДАП СА СС Гітлерюгенд Вервольф • Саюз нямецкіх дзяўчат • Юнгфольк Саюз дзяўчынак Зімовая дапамога • Германскі працоўны фронт Сіла праз радасць • Вера і прыгажосць Нацыянал-сацыялістычныя (мехкорпус • авіякорпус • народная дабрачыннасць • жаночая арганізацыя • саюз студэнтаў • саюз урачоў саюз настаўнікаў • саюз юрыстаў саюз дапамогі ахвярам вайны)

Нацысцкія партыі і рухі

Венгрыя • Паўночны Каўказ • Бельгія Нідэрланды • Чачня • Нарвегія • Латвія • Беларусь

Роднасныя паняцці

Фашызм Антыкамунізм Неанацызм Інтэгральны нацыяналізм • Нацысцкі акультызм


Партал:Нацысцкая Германія · Праект «Фашызм»

Штурмавыя атрады адыгралі вырашальную ролю пры ўздыме нацыянал-сацыялістаў. Пасля прыходу НСДАП да ўлады штурмавыя атрады кароткі час мелі статус дапаможнай паліцыі, але пасля лета 1934 года (так званая «ноч доўгіх нажоў», калі кіраўніцтва СА на чале з Эрнстам Рома было знішчана) яны страцілі значэнне, і галоўнай баявой арганізацыяй НСДАП стала СС.

Атрады СА, якія значна скараціліся колькасна, праіснавалі да 1945 года, прычым да 1943 года іх узначальваў Віктар Лютцэ, які быў прызначаны Гітлерам і ўдзельнічаў у чыстцы, а пасля яго гібелі ў аўтамабільнай катастрофе — Вільгельм Шэпман. Але да гэтага часу штурмавікі ўжо не адыгрывалі ніякай ролі ў палітыцы. Магчыма, менавіта таму Нюрнбергскі працэс не прызнаў членаў СА (у адрозненне ад членаў СС) злачыннай групай. З членаў СА фарміраваліся часткі СС «Мёртвая галава» (займаліся аховай канцлагераў), а таксама дывізія СС «Хорст Весель» (на яе пятліцах быў намаляваны сімвал СА). Акрамя таго, грамадзянская адміністрацыя на акупаваных тэрыторыях фарміравалася галоўным чынам з членаў СА. СА былі асноўнай ударнай сілай пагромаў «Крыштальнай ночы».

Асноўнымі функцыямі СА пасля 1934 года былі:

  • правядзенне парадаў падчас партыйных з'ездаў;
  • дапрызыўная і пасляпрызыўная падрыхтоўка;
  • грамадзянская абарона і ліквідацыя наступстваў надзвычайных сітуацый;
  • барацьба з партызанскім рухам у Польшчы і Югаславіі.

Законам саюзніцкага Кантрольнага савета ў Германіі № 2 ад 10 кастрычніка 1945 года СА разам з НСДАП і іншымі звязанымі з гэтай партыяй арганізацыямі былі забаронены, іх маёмасць канфіскавана.

Чыны і знакі адрознення СА

Пасля Першай сусветнай вайны Германія страціла свае афрыканскія калоніі і на складах заляжалася вялікая колькасць трапічнай уніформы, якую і павыкупляў па бесцані Герынг для створаных штурмавых атрадаў.[2] З тых часоў карычневы колер формы СА трывала асацыюецца з нацызмам.

Спецыяльныя і вайсковыя званні СС (групенфюрар, штурмбанфюрар, штандартэнфюрар і да т.п.) першапачаткова з'явіліся ў СА і ў некалькі мадыфікаваным выглядзе былі запазычаны эсэсаўцамі.

У адрозненне ад СС, знакі адрознення мелі розныя колеры (жоўты, чорны, блакітны і г.д.) у залежнасці ад рэгіёна. На пятліцах малодшага складу змяшчаўся таксама нумар падраздзялення. Члены Галоўнага штаба насілі чырвоныя знакі адрознення. На пятліцах Начальніка штаба Рома была намалявана шасціканцовая зорка ў вянку (пасля яго забойства заменена на тры дубовыя лісты ў вянку).

Зноскі

  1. Ричард Эванс Третий рейх. Дни триумфа: 1933-1939 — Астрель, У-Фактория, 2010. — С. 28.
  2. Брэнды Трэцяга Рэйха. Паваенны лёс

Літаратура

  • Хайнц Хёне. Чёрный орден СС. История охранных отрядов. — М.: ОЛМА-ПРЕСС, 2003. — 542 с. — 6000 экз. — ISBN 5-224-03843-X
  • Семенов К.К. Политические солдаты Гитлера / К.К. Семенов. - М.: Вече, 2011. – 320 с.: ил. – (Враги и союзники).

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.