Шропшыр
Shropshire
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна  Вялікабрытанія
Статус Цырыманіяльнае графства
 унітарная адзінка (як частка)
Уваходзіць у рэгіён Уэст-Мідлендс
Уключае 2 унітарныя адзінкі
Адміністрацыйны цэнтр Шрусберы
Найбуйнейшы горад Тэлфард
Насельніцтва (2004)
449 тыс.*/288 тыс. (42-е*/34-е месца)
Шчыльнасць 129 чал./км²
Плошча 3487 км2*/3197
(13-е*/14-е месца)
Шропшыр на карце
Код ISO 3166-2 GB-SHR
Афіцыйны сайт
Заўвагі: * Паказаны два значэнні:
агульнае
і для адміністрацыйнай вобласці
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Шропшыр (англ.: Shropshire) — цырыманіяльнае графства і ўнітарная адзінка (як частка) на захадзе Англіі. Уваходзіць у склад рэгіёна Уэст-Мідлендс. Сталіца — Шрусберы, найбуйнейшы горад — Тэлфард.

Геаграфія

Цырыманіяльнае графства Шропшыр займае тэрыторыю 3487 кв. км (13-е месца) і мяжуе на захадзе з Уэльсам, на поўначы з цырыманіяльным графствам Чэшыр, на ўсходзе з цырыманіяльным графствам Стафардшыр, на паўднёвым усходзе з цырыманіяльным графствам Вустэршыр, на поўдні з цырыманіяльным графствам Херэфардшыр.

Цырыманіяльнае графства Шропшыр складаецца з палітычна незалежных адна ад адной унітарных адзінак Шропшыр і Тэлфард і Рэкін.

Унітарная адзінка Шропшыр займае тэрыторыю 3197 кв. км (14-е месца) і яе межы амаль цалкам супадаюць з межамі цырыманіяльнага графства, за выключэннем таго, што на паўночным усходзе ўнітарная адзінка Шропшыр мяжуе з унітарнай адзінкай Тэлфард і Рэкін.

Суднаходнай ракой Северн графства падзелена на дзве часткі: паўночную, раўнінную, апрацаваную пад раллі, і паўднёвую, пагорыстую, больш прыдатную для жывёлагадоўлі[1].

У паўднёвай частцы праходзяць горныя ланцугі Лонг-Мінд (617 м) і Клі-Гільс (550 м). У цэнтры графства гара Врэкін (377 м)[1].

Дэмаграфія

На тэрыторыі цырыманіяльнага графства Шропшыр пражывае 449 тыс. чалавек (42-е месца сярод неметрапольных графстваў; даныя 2004 г.), пры сярэдняй шчыльнасці насельніцтва 129 чал./км².

Адміністрацыйны падзел

У складзе графства да 2009 года было вылучана 5 адміністрацыйных раёнаў і адна ўнітарная адзінка.

  1. Паўночны Шропшыр (раён неметрапольнага графства)
  2. Освестры (раён неметрапольнага графства)
  3. Шрусберы і Этчэм(раён неметрапольнага графства)
  4. Паўднёвы Шропшыр (раён неметрапольнага графства)
  5. Брыджнарт (раён неметрапольнага графства)
  6. Тэлфард і Рэкін (унітарны)

Пасля рэформы 2009 года, 5 адміністрацыйных раёнаў неметрапольнага графства ператвораны ва ўнітарную адзінку Шропшыр. Такім чынам у наш час цырыманіяльнае графства Шропшыр уключае дзве ўнітарныя адзінкі, а неметрапольнае графства было скасавана.

  1. Шропшыр (унітарны)
  2. Тэлфард і Рэкін (унітарны)

Палітыка

Цырыманіяльнае графства Шропшыр не мае адзінага органа муніцыпальнай улады. Улада падзелена паміж незалежнымі адзін ад аднаго саветамі ўнітарных адзінак Шропшыр і Тэлфард і Рэкін.

Савет унітарнай адзінкі Шропшыр складаецца з 74 дэпутатаў, абраных у 63 акругах. У выніку апошніх выбараў 52 месцы ў савеце займаюць кансерватары[2].

Спорт

У горадзе Шрусберы, сталіцы Шропшыра, грунтуецца прафесійны футбольны клуб «Шрусберы Таўн», выступоўца ва Другой Футбольнай Лізе. «Шрусберы Таўн» прымае супернікаў на стадыёне Нью Мідау (9 тыс. гледачоў).

Зноскі

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.