Вёска
Чэрніхава ![]()
Чэрніхава на карце Беларусі ± ![]() ![]() | ||||||||||||||||||||
Чэ́рніхава[1] (трансліт.: Černichava, руск.: Чернихово) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Вольнаўскага сельсавета. Размешчана за 25 км на паўночны ўсход ад Баранавічаў, за 8 км ад чыгуначнай станцыі Пагарэльцы на лініі Баранавічы — Мінск, на аўтадарозе Сталовічы — Нясвіж.
Гісторыя
Па пісьмовых крыніцах вядома з XVI стагоддзя як сяленне Чэрніхаў Новагародскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага, шляхецкая ўласнасць. Пад 1567 годам пазначана ў перапісе літоўскага войска.
Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Расійскай імперыі. У 1886 годзе Чэрніхаў — сяло, цэнтр воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні, дзейнічалі валасное праўленне, царква, народнае вучылішча.
У 1897 годзе дзейнічалі валасное праўленне, царква, народнае вучылішча, царкоўна-прыходская школа, ветраны млын і карчма.
На пачатак XX стагоддзя ў сяле 82 двары, 270 жыхароў. Побач знаходзіліся маёнткі Горны Чэрніхаў і Дольны Чэрніхаў, у якіх разам налічвалася 6 двароў, каля 80 жыхароў.
З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, цэнтр гміны Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства. У фальварках Горнае Чэрніхава і Дольнае Чэрніхава разам было 22 дамы, 116 жыхароў.
З 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Гарадзішчанскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 25 снежня 1962 года ў Баранавіцкім раёне.
У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінула 15 вяскоўцаў.
Да 1962 года вёска ўваходзіла ў склад Савіцкага сельсавета[2].
Насельніцтва
- 29 двароў, 270 жыхароў (1886)
- 58 двароў, 362 жыхары (1897)
- 88 дамоў, 560 жыхароў (1921)
- 463 жыхары (1959)
- 381 жыхар (1970)
- 454 жыхары (1998)
Славутасці
- Свята-Параскева-Пятніцкая царква (1895).
Вядомыя ўраджэнцы
- Мікола Грышан (1933—2017) — беларускі грамадскі дзеяч, паэт, публіцыст.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
- ↑ Рашэнні выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 студзеня і 22 сакавіка 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).
Літаратура
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Чэрніхава