Ціса | |
---|---|
![]() Ціса ў Сегедзе | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 1358 км |
Басейн | 157 186 км² |
Расход вады | сярэдні: 800 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | Гарганы, Украіна |
• Каардынаты | 48°04′29″ пн. ш. 24°14′40″ у. д. |
Вусце | у Дунай каля Нові-Сада |
• Каардынаты | 45°08′09″ пн. ш. 20°16′20″ у. д. |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Дунай → Чорнае мора |
|
|
Краіны | |
![]() |
|
![]() ![]() выток ![]() вусце |
|
![]() |
Ці́са (укр.: Тиса, венг.: Tisza, славацк.: Tisa, ням.: Theiß) — рака ў цэнтральнай Еўропе, левы і самы доўгі прыток Дуная.
Агульнае
Ціса бярэ свой пачатак на ўсходзе Закарпацкай вобласці Украіны. Яе ўтвараюць, зліваючыся каля горада Рахава, рэкі Чорная Ціса і Белая Ціса. Выток Чорнай Цісы знаходзіцца на паўночна-ўсходніх схілах хрыбта Свідавец на вышыні 1400 м над узроўнем мора. Белая Ціса бярэ пачатак на паўднёва-заходніх схілах масіву Чарнагоры, на вышыні 1650 м над узроўнем мора.
У межах Украіны даўжыня Цісы складае 201 км. На асобных участках Ціса ўтварае мяжу Украіны з Румыніяй, а затым Украіны з Венгрыяй. Упадае ў Дунай на тэрыторыі Сербіі.
На Цісе размешчаны гарады: Рахаў, Цячаў, Хуст, Чоп (Украіна); Сігету-Мармацыей (Румынія); Домбрад, Токай, Сольнак, Сегед (Венгрыя).
Прытокі
Спасылкі
- Ціса крыніца
- Гісторыя засваення ракі (венг.)