
Цяжарная авечка

Жанчына на 26 тыдні цяжарнасці
Цяжарнасць — фізіялагічны стан самак жывёл, характэрны для млекакормячых. Гэты стан абумоўлены зачаццем новых асобін і ўяўляе сабой працэс выношвання зародкаў унутры арганізму самкі. Перыяд цяжарнасці завяршаецца родамі. Падчас цяжарнасці зародак развіваецца і расце за кошт атрымання пажыўных рэчываў ад маці, а ў самак, у сваю чаргу, адбываецца перабудова арганізму і падрыхтоўка да будучага кармлення народжаных немаўлят.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.