Цна
Каналізаванае рэчышча Цны за вёскай Масцішча
Каналізаванае рэчышча Цны за вёскай Масцішча
Характарыстыка
Даўжыня 66 км
Басейн 609 км²
Расход вады 4,1 м³/с (у вусці)
Вадацёк
Выток  
  Месцазнаходжанне за 0,5 км ад вёскі Літвічы
  Каардынаты 54°36′56,60″ пн. ш. 27°53′30,70″ у. д.
Вусце Гайна
  Месцазнаходжанне за 0,4 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Сутокі
  Вышыня 163,8[1] м
  Каардынаты 54°11′30,50″ пн. ш. 28°05′06,30″ у. д.
Ухіл ракі 0,6 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Гайна  Бярэзіна  Дняпро  Чорнае мора

Краіна
Рэгіён Мінская вобласць
Раёны Смалявіцкі раён, Лагойскі раён
physical
Цна (прыток Гайны)
Цна (прыток Гайны)
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце

Цна (у верхнім цячэнні — Чырвоная) — рака ў Мінскай вобласці Беларусі, у Смалявіцкім і Лагойскім раёнах і на мяжы Барысаўскага і Лагойскага раёнаў, левы прыток ракі Гайна.

Назва

Назва Цна балцкага паходжання, з цягам часу зведала эвалюцыю Цна < *Тъсна̄ < балцк.*Tusnā[2].

З балцкай лексікі да гэтага гідроніма найбліжэйшае прускае tusn(а)s «ціхі», прускі тапонім Tuseine. Далей да прускага *tusītwei «маўчаць», балцкага *taus- / *tus- «супакойваць, маўчаць, супакойвацца»[3], індаеўрапейскага *taus- «ціхі, маўклівы»[4].

Мяркуецца, што даўней у не захаваных на сёння гаворках балтаў Падняпроўя і Павочча таксама ўжывалася прускае слова тыпу tusn(а)s «ціхі» — як і некаторыя іншыя словы, цяпер вядомыя толькі з прускай мовы, як ape «рака» (у верхнедняпроўскім гідроніме Опісна, ад *Apesna).

Назвы тыпу Цна фіксуюцца на Верхнім Падняпроўі, Верхнім Павоччы, Верхнім Падонні[5][6][7].

Назву Цна можна перадаць як «Ціхая, спакойная (рака)». Гэта мела адлюстроўваць асаблівасці плыні гэтай ракі.

Балцкімі таксама з'яўляюцца назвы прытокаў Цны рэк Ісга (таго ж паходжання, што і бярэзінская Сха), Пядынь, Макоўза, Лавоша[8]. На Бярэзіне (як і на Сажы) Ул. Тапаровым адзначалася адмысловая канцэнтрацыя балцкіх гідронімаў.

Водаапісанне

Даўжыня ракі 66 км. Плошча вадазбору 609 км². Вадазбор у паўночнай частцы Мінскага ўзвышша.

Пачынаецца ў забалочанай мясцовасці прыкладна за 0,5 км у напрамку на поўнач ад вёскі Літвічы (Лагойскі раён). Уцякае ў Гайну прыкладна за 400 м у напрамку на паўднёвы ўсход ад вёскі Сутокі Смалявіцкага раёна.

Даліна трапецападобнай формы, месцамі невыразная. Шырыня даліны 1—2, месцамі да 3,5 км. Схілы даліны спадзістыя, вышынёй ад 3—4 м у вярхоўі да 30 м у ніжнім цячэнні. Рэчышча каналізаванае, за выключэннем 14 км ад вытоку і 2 км ад вусця.

Прытокі: Ісга, Пядынь (Пядынка), Гнюта, Чарніца, Макоўза, Студзянец, Лавоша (Лавошынка)[9].

У Цну сцякаюць воды з раўчукоў меліярацыйных сістэм. У басейне Цны вадасховішча Макоўза.

Доступ да сярэдняга цячэння Цны ад 2018 г. перагароджаны, бо ўваходзіць у тэрыторыю плошчай 32 кв. км, аддадзеную ў арэнду катарскаму шэйху на 99 гадоў рашэннем цэнтральных уладаў ад 2013 г.

Зноскі

  1. Ліст карты N-35-69. Выданне 1987 г. Стан мясцовасці на 1982 г. (руск.)
  2. K. Būga. Rinktiniai raštai. Vilnius, 1961. C. 506.
  3. V. Mažiulis. Prūsų kalbos etimologijos žodynas. Vilnius, 2013. C. 921.
  4. J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 1056—1057.
  5. В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 212.
  6. В. Н. Топоров. Балтийский элемент в гидронимии Поочья. I // Балто-славянские исследования 1986. Москва, 1988. С. 163—164.
  7. В. Н. Топоров. Балтийские следы на Верхнем Дону // Балто-славянские исследования. 1988—1996. Москва, 1997. С. 312, 323.
  8. В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 189-190, 203.
  9. П. Л. Маштаковъ. Списокъ рѣкъ днѣпровскаго бассейна. С.-Петербургъ, 1913. С. 96.

Літаратура

  • Плінер Я. Р. Цна // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — С. 278.  583 с., іл. 10 000 экз.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — С. 132. 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Минская область / Редактор Г. Г. Науменко. Мн.: РУП «Белкартография», 2009. — С. 13. — 60 с. 20 000 экз. — ISBN 978-985-508-174-7. (руск.)
  • Ліст карты N-35-56. Выданне 1987 г. Стан мясцовасці на 1984 г. (руск.)
  • Ліст карты N-35-57. Выданне 1980 г. (руск.)
  • Ліст карты N-35-69 Выданне 1987 г. Стан мясцовасці на 1982 г. (руск.)

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.