Фтор (лац.: Fluorum) F — хімічны элемент VII групы перыядычнай сістэмы; атамны нумар 9. Адносіцца да галагенаў.
Прыродныя крыніцы
Шырока распаўсюджаны ў прыродзе. Асноўная крыніца фтору — флуарыт CaF2. Фтор з’яўляецца складовай часткай прыродных фасфатаў — апатытаў і фасфарытаў. Невялікая колькасць фтору ўтрымліваецца ў прыродных водах.
Прымяненне
Акісляльнік ракетнага паліва. Фторарганічныя злучэнні (фтарыраваныя вуглевадароды «тэфлон», «фтарапласт», фтарыраваныя і хлорфтарыраваныя метаны і этаны — «фрэоны»). Адзін з лепшых анэстэтыкаў для хірургіі — фтаратан.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.