Універсітэт Парыж I Пантэон-Сарбона | |
---|---|
фр.: L'Université Paris 1 Panthéon-Sorbonne | |
![]() | |
![]() | |
Арыгінальная назва | фр.: L'Université Paris 1 Panthéon-Sorbonne |
Міжнародная назва | англ.: Paris 1 Panthéon-Sorbonne University |
Заснаваны | 1253 |
Тып | дзяржаўная ВНУ |
Студэнты | 43 700[1], 34 868[2], 38 399[2], 42 066[2], 36 809[2], 37 941[2], 35 632[2], 35 543[2], 38 115[2], 38 308[2], 43 884[2], 35 391[2], 38 924[2], 40 176[2], 42 049[2], 42 700[2], 39 035[2] і 43 440[2] |
Размяшчэнне | Парыж |
Сайт | pantheonsorbonne.fr |
![]() |
Універсітэт Парыж I Пантэон-Сарбона (фр.: L'Université Paris 1 Panthéon-Sorbonne) — французская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта. Спецыялізуецца ў эканоміцы, менеджменце, мастацтве, сацыяльных навуках і юрыспрудэнцыі. Адміністрацыйны цэнтр размешчаны ў Лацінскім квартале Парыжа, мае прыкладна 20 філіялаў па ўсім горадзе. Адзін з 13 універсітэтаў, заснаваных на месцы Сарбоны.
Агульная характарыстыка
Пасля падзей у маі 1968 года Парыжскі ўніверсітэт быў падзелены на 13 самастойных універсітэтаў. Заснавальнікамі Універсітэта Парыж І лічацца Франсуа Люшэр (права), Анры Барталі (эканоміка) і Элен Алвайлер (гуманітарныя навукі), якія ў 1971 годзе аб'ядналі частку былога факультэта права, факультэта эканомікі і частку факультэта літаратуры і гуманітарных навук.
Ва ўніверсітэт уваходзяць 14 факультэтаў, 8 розных інстытутаў і даследчых цэнтраў, а таксама Дом эканомікі.
Структура
Факультэты
- Факультэт эканомікі
- Факультэт менеджменту і эканомікі прадпрыемстваў
- Факультэт матэматыкі і інфарматыкі
- Факультэт гісторыі мастацтваў і археалогіі
- Факультэт вытанчаных мастацтваў
- Факультэт геаграфіі
- Факультэт гісторыі
- Факультэт філасофіі
- Факультэт агульных юрыдычных навук
- Факультэт дзяржаўнага права, кіравання і ўрадавых устаноў
- Факультэт дзелавога правы
- Факультэт міжнароднага і еўрапейскага права
- Факультэт палітычных навук
- Факультэт сацыяльных работ і даследаванняў
Інстытуты і даследчыя цэнтры
- Інстытут дэмаграфіі
- Інстытут эканамічнага і сацыяльнага развіцця
- Інстытут сацыяльных навук у галіне працы
- Вышэйшы інстытут турызму
- Інстытут юрыспрудэнцыі Жана Дома
- Парыжскі інстытут страхавання
- Французскі інстытут камунікацый
- Парыжскі інстытут адміністрацыі прадпрыемстваў