Трацейскі (арбітражны) суд — суд, які выбіраецца па ўзгадненні бакоў для вырашэння імі спрэчак цывільна-прававога і гаспадарчага характару. У залежнасці ад суб’ектаў спрэчных праваадносін адрозніваюць: суды для вырашэння спрэчак паміж фізічнымі асобамі і суды для вырашэння спрэчак паміж юрыдычнымі асобамі.
У Рэспубліцы Беларусь міжнародны трацейскі суд створаны ў 1999 годзе.
Трацейскім судом з’яўляецца арганізацыя, якая не ўваходзіць у судовую сістэму Рэспублікі Беларусь, якая ствараецца для вырашэння спрэчак у выглядзе пастаянна дзеючага трацейскага суда або трацейскага суда, які ўтвараецца па пагадненні бакоў для рашэння канкрэтнай спрэчкі[1].
Зноскі
- ↑ ЗАКОН РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ 18 июля 2011 года № 301-З
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.