Сонечнае зацьменне 21 чэрвеня 2020
Карта
Класіфікацыя
Тып Кольцападобнае
Сарас 137
Гама 0.1209
Велічыня 0.994
Максімум зацьмення
Працягласць 38 с. (0 хв. 38 с.)
Каардынаты 30°30′ пн. ш. 79°42′ у. д.
Шырыня ценю 21 км
Час (UTC)
Найбольшая фаза 6:41:15
Спасылкі
Каталог # (SE5000) 9553

Сонечнае зацьменне 21 чэрвеня 2020 года — кольцападобнае сонечнае зацьменне 137 сараса[1]. Зацьменне стала 1-ым сонечным зацьменнем у 2020 годзе і 43-ім у XXI стагоддзі.

Зацьменне мела велічыню 0,9940 і дасягнула свайго максімуму ў 06:41:15 UTC у пункце з каардынатамі 31° пн. ш. 80° у. д. Працягласць максімальнай фазы зацьмення склала 0 хв. 38 с., а месяцавы цень на зямной паверхні дасягнуў шырыні 21 км[1].

Кольцападобнае зацьменне на Тайвані

Лепш за ўсё зацьменне было відаць у Афрыцы (асабліва ў яе ўсходняй частцы), Паўднёвай Азіі і Усходняй Азіі. Максімальная фаза зацьмення назіралася на поўначы Індыі ў штаце Утаракханд.

Звязаныя зацьменні

 Папярэдняе   Паслядоўнасць   Наступнае 
5 чэрвеня 2020 годаЗацьменні5 ліпеня 2020 года
26 снежня 2019 годаСонечныя зацьменні14 снежня 2020 года
26 снежня 2019 годаКольцападобныя сонечныя зацьменні10 чэрвеня 2021 года
10 чэрвеня 2002 годаСонечныя зацьменні 137 сараса2 ліпеня 2038 года

Гл. таксама

Зноскі

  1. 1 2 Catalog of Solar Eclipses: 2001 to 2100 (англ.). НАСА. Праверана 14 снежня 2020.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.