Помнік | |
Скульптура Божай Мацi «Знаменне» | |
---|---|
![]() | |
54°11′50″ пн. ш. 27°50′11″ у. д. | |
Краіна |
![]() |
Горад | Лагойск |
Скульптар | Уладзімір Іванавіч Слабодчыкаў |
Дата заснавання | 2016 |
Дата пабудовы | 2016 год |
![]() |
Скульптура Божай Маці «Знаменне» — скульптура Божай Мацi ў горадзе Лагойску, Беларусь. Знаходзіцца на ўездзе ў горад з боку Мінска па Мiнскай вулiцы.
Гісторыя

Валун, на якім яна стаіць, знайшлі на Вілейшчыне. Аўтар чатырохмятровай бронзавай статуі — заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Слабодчыкаў.
Апісанне помніка
Вобраз Божай Маці ўзяты з іконы, святыні мясцовай Свята-Мікалаеўскай царквы, у аб’ёмныя скульптурныя формы. Помнік мае і сваю адметнасць: у Багародзіцы на галаве — карона, што рэдка сустракаецца на праваслаўных іконах. Адзенне яе мае форму царскага ўбору, гэта сімвалізуе, што яна царыца неба і зямлі. Жоўты круг вакол галавы — знак святасці. Раскінутыя ў бакі рукі Багародзіцы як бы прасціраюць пакроў над Лагойскам: Божая Маці будзе аберагаць горад і ўсіх яго жыхароў[1][2].