Сербска-балгарская вайна
Асноўны канфлікт: Войны за аб'яднанне Балгарыі
Балгарскія войскі перасякаюць сербскую мяжу
Балгарскія войскі перасякаюць сербскую мяжу
Дата 14 лістапада 1885 - 19 лютага 1886 (97 дзён)
Месца Заходняя Балгарыя і Усходняя Сербія
Вынік перамога Балгарыі
Праціўнікі
Каралеўства Сербія Сцяг Балгарыі Княства Балгарыя
    Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

    Сербска-балгарская вайна была вайной паміж Сербіяй і Балгарыяй. Пачалася 14 лістапада 1885 г. і скончылася 28 лістапада таго жа года. Заключная мірная дамова была падпісана 19 лютага 1886 г. ў Бухарэсце. У выніку гэтай вайны еўрапейскія дзяржавы прызналі акт Аб'яднання Балгарыі.

    Падстава да вайны

    6 верасня 1885 г насуперак меркаванню Расіі, і большасці іншых дзяржаў, Балгарыя і рэспубліка Усходняй Румеліі абвясцілі сваё аб'яднанне ў горадзе Плаўдыў. Аўстра-Венгерская імперыя асабліва хваляваліся па гэтай падставе, бо ўзмацненне Балгарыі пагражала аўстрыйскаму ўплыву на Балканах. Аўстра-Венгрыя падбухторвала Сербію ўступіць у вайну з яшчэ неакрэплай дзяржавай Балгарыяй, абяцаючы Сербіі тэрытарыяльныя набыцці ў Заходніх Балканах. Афіцыйна вайна пачалася, калі Мілан Абрэнавіч абвясціў вайну Балгарыі 14 лістапада 1885 г. Сербія спадзявалася, што ў вайну на яе боку ўступіць Асманская імперыя. Але Турцыя не захацела ўмешвацца ў гэты канфлікт.

    Спасылкі

    This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.