Сацыяльная інжынерыя — метад несанкцыянаванага доступу да інфармацыйных рэсурсаў заснаваны на асаблівасцях псіхалогіі чалавека[1]. Асноўнай мэтай сацыяльных інжынераў, як і іншых хакераў і узломшчыкаў, з'яўляецца атрыманне доступу да абароненых сістэмах з мэтай крадзяжу інфармацыі, пароляў, дадзеных аб крэдытных картах і да т. п. Асноўным адрозненнем ад стандартнай кібер-атакі з'яўляецца тое, што ў дадзеным выпадку ў ролі аб'екта атакі выбіраецца не машына, а яе аператар. Менавіта таму ўсе метады і тэхнікі сацыяльных інжынераў грунтуюцца на выкарыстанні слабасцяў чалавечага фактару, што лічыцца вельмі разбуральным, паколькі зламыснік атрымлівае інфармацыю, напрыклад, з дапамогай звычайнай тэлефоннай размовы або шляхам пранікнення ў арганізацыю пад выглядам яе служачага. Для абароны ад нападаў дадзенага выгляду варта ведаць пра найбольш распаўсюджаныя віды махлярства, разумець, што на самой справе хочуць узломшчыкі і своечасова арганізоўваць прыдатную палітыку бяспекі[2].

Зноскі

  1. Goodchild, Joan (11 January 2010). "Social Engineering: The Basics". csoonline. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 22 верасня 2013. Праверана 14 верасня 2014.
  2. Касперски, Крис (January 2003). "Секретное оружие социальной инженерии".

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.