
Летні рэфэкторый у замку Марыенбург (суч. Мальбарк)
Рэфекторый (лац.: Refectorium — адпачынак, аднаўленне сіл) — агульная сталовая зала ў каталіцкіх кляштарах і замках рыцарскіх ордэнаў (найчасцей элемент канвентхауса). Звычайна ўпрыгожваўся скульптурным распяццем і рэлігійнымі карцінамі на сценах, або насценным роспісам.
У рэфекторыі акрамя абедзенных сталоў і лаў, звычайна знаходзяцца кафедра з пюпітрам для чытальніка рэлігійных кніг падчас трапезы, пасудзіна для святой вады і часам прастол — для набажэнства. У некаторых кляштарах бывае па два рэфекторыі: адзін — летні, другі — зімовы.
Гл. таксама
Спасылкі
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.