Псіхалагічная сумяшча́льнасць[1] — аптымальнае спалучэнне (падабенства або ўзаемная дапаўняльнасць) і несупярэчлівасць псіхалагічных якасцей двух або некалькіх людзей, ад якой залежыць паспяховае выкананне калектыўнай дзейнасці. З’яўляецца адной з умоў інтэграцыі і яднання групы, калектыва, правільнага падбору лідараў і кіраўнікоў.
Псіхалагічная сумяшчальнасць канкрэтнай групы людзей вызначаецца характарам выкананай дзейнасці. Пры гэтым розныя віды дзейнасці патрабуюць сумяшчальнасці па розных уласцівасцях.
Псіхалагічная сумяшчальнасць набывае асаблівае значэнне ў складаных умовах сумеснай жыццядзейнасці (напрыклад, касмічны палёт, экспедыцыя, альпінізм, экіпаж самалёта і інш.). Несумяшчальнасць можа стаць перадумовай канфліктаў і зрываў у агульнай працы калектыва. Высокі ўзровень псіхалагічнай сумяшчальнасці з’яўляецца адным з фактараў, які аказвае спрыяльны ўплыў на сацыяльна-псіхалагічны клімат у калектыве.
Зноскі
Літаратура
- Сумяшчальнасць псіхалагічная // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 268. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Словарь психолого-педагогических понятий : справочное пособие для студентов всех специальностей очной и заочной формобучения / Авт.-сост. Т. Г. Каленникова, А. Р. Борисевич. — Мн.: БГТУ, 2007. — 68 с. — ISBN 978-985-434-695-3. (руск.)
Спасылкі
- Бабушкин Г. Д., Ратушина Е. В. Психологическая совместимость в совместно выполняемой деятельности // Психопедагогика в правоохранительных органах, 1997, № 1 (5). (руск.)
- Протасова Л. А. Социально-психологическая совместимость субъектов образовательного процесса в ВУЗе // Известия Самарского научного центра Российской академии наук, т. 12, № 5, 2010. (руск.)