Прэзумпцыя невінаватасці ў крымінальным праве — палажэнне, паводле якога абвінавачаны лічыцца невінаватым, пакуль яго віна не будзе даказана ўстаноўленым законам парадкам. Прэзумпцыя невінаватасці — адна з найважнейшых дэмакратычных прыкмет крымінальнага працэсу, забяспечвае ахову правоў асобы, выключае неабгрунтаванае абвінавачанне і асуджэнне. Можа быць абвергнута толькі шляхам даказвання ўстаноўленымі працэсуальным законам сродкамі і выключна пры наяўнасці дастатковых судовых доказаў, якія адносяцца да справы і дапускаюцца заканадаўствам. Абавязак даказвання ўскладаецца на органы абвінавачання.

Літаратура

Гл. таксама

  • Прэзумпцыя віны
  • Прэзумпцыя добрасумленнасці
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.