Пратысталогія — раздзел біялогіі, якія вывучае аднаклетачныя ядзерныя арганізмы — пратысты. Тэрмін «пратысталогія» часам выкарыстоўваецца як сінонім тэрміна «протазаалогія».
На Беларусі даследаванні ў галіне пратысталогіі пачаты ў 1930-я гады В. Л. Якімавым. Пераважнае развіццё атрымалі ветэрынарная і медыцынская пратысталогія. Даследаванні праводзяцца ў Беларускім НДІ эксперыментальнай ветэрынарыі, Віцебскай акадэміі ветэрынарнай медыцыны, БДУ. Значны ўклад зрабілі вучоныя Г. Г. Вінберг, У. Р. Гобзем, В. Ф. Гусеў, М. І. Дылько, П. С. Іванова, С. П. Сузько.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.