Вёска
Парэчча
Герб
Герб
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
52°16′50″ пн. ш. 25°49′10″ у. д.
Першая згадка
Колькасць двароў
298
Насельніцтва
690 чалавек (1998)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 165
Паштовы індэкс
225755
Аўтамабільны код
1
СААТА
1254889071
Парэчча на карце Беларусі ±
Парэчча (Пінскі раён) (Беларусь)
Парэчча (Пінскі раён)
Парэчча (Пінскі раён) (Брэсцкая вобласць)
Парэчча (Пінскі раён)

Парэ́чча[1] (трансліт.: Parečča, руск.: Поречье) — вёска ў Пінскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Парэцкага сельсавета. Размешчана за 13 км ад аўтадарогі Івацэвічы — Пінск — Столін і за 30 км ад горада Пінска на беразе ракі Ясельда. Паводле перапісу 1 студзеня 1998 года ў вёсцы налічалася 298 гаспадаркі, 690 жыхароў.

Гісторыя

  • 1495 год — першае згадванне, пінская князёўна Марыя даруе два дворышчы Мацвею Грычыне. Маёнткі ў спадчыну атрымлівае сын Барыс і яго нашчадкі Войны-Грычыны;
  • Пачатак XVII стагоддзя — уласнікамі з’яўляюцца Цярлецкія. Пазней Парэчча пераходзіць да Агінскіх, пазней — да Скірмунтаў;
  • 1830-я гады — Аляксандр Ізідар Скірмунт засноўвае прамысловыя вытворчасці. Пазней маёнтак пераходзіць яго сыну Аляксандру Аляксандравічу, пасля — унуку Раману Аляксандравічу. Скірмунты быў пабудаваны сядзібны дом, які не захаваўся да нашых часоў, заснаваны парк;
  • У розныя гады функцыянавалі цукровы завод (які лічыўся лепшым сярод бурачнацукровых заводаў Мінскай губерні), суконная фабрыка (1836—1916)[2], варсільная плантацыя і броварны завод;
  • XIX стагоддзе — з’яўляецца цэнтрам воласці Пінскага павета;
  • 1907 — Скірмунтамі збудаваны не захаваўся да нашых дзён касцёл Сэрца Ісуса і праваслаўны храм;
  • 1920-я гады — з’яўляецца цэнтрам гміны;
  • сакавік 1944 года — фашыстамі знішчана 20 двароў, забіта 20 жыхароў;
  • З 1915 па 1960-я гады праз Парэчча праходзіла вузкакалейная чыгунка Івацэвічы—Камень-Кашырскі. Меўся разваротны трохвугольнік.

Славутасці

Памятны знак Раману Скірманту ў в. Парэчча

Іншае

  • У Парэцкай СШ вучылася 9—10 класы Яўгенія Янішчыц (1948-1988), беларуская паэтэса і перакладчыца.

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. Мн.: БелЭн, 1995. — С. 565. — 800 с. 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.