Парфір

Парфір — палеатыпныя эфузіўныя кіслыя горныя пароды, якія маюць парфіравую структуру (буйныя крышталі-украпанікі ў тонказярністай асноўнай масе). Бывае шэрага, жоўтага, ружовага, бурага і іншых колераў. Галоўныя разнавіднасці: ортафір — палеатыпны аналаг трахіту і кварцавы парфір — аналаг ліпарыту. Парфірам называюць таксама гіпабісальныя і жыльныя горныя пароды, у якіх мінералы-украпанікі знаходзяцца ў дробнакрышталічнай гранітападобнай масе (граніт-парфір). Парфір з высокімі дэкаратыўнымі якасцямі выкарыстоўваюцца як вырабы і абліцовачны камень.

Літаратура

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.