Палеазой
Выява
Кім названа Адам Седжвік[d]
Папярэдні ў спісе Неапратэразой[1]
Наступны ў спісе Мезазой[1]
Дата пачатку 541000 тысячагоддзе да н.э.[1]
Дата заканчэння 252000 тысячагоддзе да н.э.[1]
Колер (шаснаццатковы трыплет) 92C3A0
Схематычная ілюстрацыя
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Палеазой (грэч. πᾰλαιός — старажытны, грэч. Ζωή — жыццё) — геалагічная эра старажытнага жыцця. Палеазой пачаўся 542 млн гадоў таму і працягваўся каля 290 мільёнаў гадоў.

За палеазойскую эру праявілася два тэктагенезы: каледонскі і герцынскі. Час праявы калядонскага тэктагенезу прыходзіцца на першую палову палеазою, герцынскага — на другую. Гэта дазваляе вылучыць ранні палеазой і позні, прыблізна аднолькавай працягласці — 160—170 млн.гадоў. Ранні палеазой падзяляецца на тры перыяды (сістэмы): кембрый, ардавік, сілур. Узроставыя межы — 570—410 млн гадоў таму назад, працягласць 160 млн гадоў. Позні палеазой падзяляецца на тры перыяды (сістэмы): дэвон, карбон, перм. Узроставыя межы — 410—240 млн гадоў таму назад, працягласць 170 млн гадоў таму назад.

Клімат

На працягу палеазою чаргаваліся арыдныя (засушлівыя) і гумідныя (вільготныя) фазы. Плошчы засушлівых і вільготных абласцей адпаведна павялічваліся або памяншаліся адна за кошт другой.

Першая арыдная фаза прыпадае на ранні кембрый. Клімат гэтага часу — гарачы, засушлівы, затым — больш мяккі і з сярэдзіны ардавіка становіцца умераны гумідны, пераважна ізатэрмічны.

На ранні дэвон прыпадае максімум засушлівасці другой арыднай фазы палеазою. З сярэдзіны дэвону клімат пачынае змякчацца. Ранні карбон з’яўляецца самай гуміднай эпохай палеазою з гарачавільготным, больш-менш раўнамерным кліматам. У другой палове карбона намецілася шыротная тэрмічная занальнасць. У пермі-трыясе адзначаюць яшчэ адну буйную арыдную фазу, калі амаль уся Еўразіяцкая прастора ўяўляла сабой арыдную вобласць.

Клімат палеазою характарызаваўся вялікай колькасцю ў атмасферы вадзяных пароў і вуглякіслага газу. Нават у арыдныя фазы захоўвалася моцная воблачнасць, а «парніковы эфект» палеазойскай атмасферы быў мацнейшы, чым у мезазоі і кайназоі і характарызаваўся вышэйшай тэмпературай у прызямных слаях. Паверхня акіяна была большай і цяплейшай, былі большымі выпарванне ды вільготнасць паветра. Менавіта таму кантынентальнасць клімату ў палеазоі была меншай і адсутнічалі тэрмічныя кантрасты паміж палюсамі ды экватарам. Пад канец палеазою пачала фарміравацца тэрмічная занальнасць.

Арганічны свет

Менавіта ў палеазой жывыя арганізмы выйшлі на сушу і адбылася «шкілетная рэвалюцыя», калі многія арганізмы абзавяліся панцырамі, ракавінамі і шкілетамі.

Свет палеазою — гэта панаванне членістаногіх: павукі, скарпіёны, гіганцкія стракозы, прусакі, жукі. У вадзе жылі рыбы, на аснове якіх у дэвоне з’явіліся земнаводныя і насякомаедныя невялікія рэптыліі.

З расліннасці вылучаліся гіганцкія папараць і хвашчы, якія ўтваралі густыя зараснікі. У каменнавугальны перыяд на зямлі з’явіліся хваёвыя лясы — кардаітавая тайга, з дрэвамі, што дасягалі вышыні ў 20 метраў.

Зноскі

  1. 1 2 3 4 K.M. Cohen, S.C. Finney, P.L. Gibbard і інш. International Chronostratigraphic Chart 2013/01International Commission on Stratigraphy, 2013.

Літаратура

  • Гістарычная геалогія: вучэбны дапаможнік / В. М. Несцяровіч, Г. І. Літвінюк, Дз. А. Пацыкайлік — Мн.: БДПУ, 2003. — 74 с. — 100 экз. — ISBN 985-435-584-5
  • Палеаз́ойская эратэ́ма (э́ра), палеазой // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. Мн.: БелЭн, 1995. — С. 551—552. — 800 с. 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.

Спасылкі

Палеазойская эра (570—250 млн. гадоў назад)
Кембрый (570—500) Ардовік (500—440) Сілур (440—410) Дэвон (410—360) Карбон (360—285) Перм (285—250)
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.