Отранта
італ. Canale d'Otranto
Характарыстыкі
Сярэдняя велічыня прылівада 0,4[1] м
Шырыня75 км
Даўжыня120[1] км
Найбольшая глыбіня850 (да 1247[1]) м
Размяшчэнне
40°13′10″ пн. ш. 18°55′32″ у. д.
Вышэйстаячая акваторыяАдрыятычнае мора
Краіна
Отранта (праліў) (Італія)
Отранта
Отранта
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

О́транта (італ.: Canale d'Otranto) — праліў паміж узбярэжжамі Італіі (паўвостраў Саленціна) і Албаніі, злучае Адрыятычнае і Іанічнае мора. Названы так ад горада Отранта ў Італіі.

Даўжыня праліва 120[1] км, найменшая шырыня 75[1] км. Найбольшая глыбіня 850 (да 1247[1]) м. Прылівы вышынёй да 0,4[1] м.

Пад час Першай сусветнай вайны праліў меў стратэгічнае значэнне. Ваенна-марскія сілы саюзнікаў — Італіі, Францыі і Вялікабрытаніі — заблакіравалі праліў, прадухіліўшы выхад аўстра-венгерскага флоту ў Міжземнае мора, дзе знаходзіўся марскі тэатр ваенных дзеянняў.

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 Военный энциклопедический словарь / Пред. Гл. ред. комиссии Н. В. Огарков. — М. Воениздат, 1983. — С. 529. — 633 с. с ил., 30 л. ил.

Літаратура

  • Отранта // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).
  • Военный энциклопедический словарь / Пред. Гл. ред. комиссии Н. В. Огарков. — М. Воениздат, 1983. — С. 529. — 633 с. с ил., 30 л. ил.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.