Нідэрландская каралеўская акадэмія навук

Дата заснавання 1808[1]
Кіраўнік Marileen Dogterom[d]
Сайт knaw.nl (гал.)
knaw.nl/en/ (англ.)
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Нідэрландская каралеўская акадэмія навук (нідэрл.: Koninklijke Nederlandse Akademie van Wetenschappen, KNAW) — арганізацыя, закліканая развіваць навуку і літаратуру ў Нідэрландах.

Яна аказвае ўраду кансультацыі па пытаннях навукі, вядзе экспертную дзейнасць, каардынуе рэцэнзаванне навуковых артыкулаў, правядзенне навуковых канферэнцый і форумаў; пад яе кіраўніцтвам дзейнічаюць профільныя навуковыя інстытуты. Акадэмія прысуджае шэраг прэстыжных узнагарод, у тым ліку медаль Лорэнца для фізікаў.

Заснавана ў напалеонаўскім Каралеўстве Галандыя ўказам Людовіка Банапарта 4 мая 1808 г. як Каралеўскі інстытут навук, літаратуры і вытанчаных мастацтваў (Koninklijk Instituut van Wetenschappen, Letterkunde en Schoone Kunsten). Акадэміяй называецца з 1851 г.

Члены Акадэміі (каля 200 членаў маладзей 65 гадоў) абіраюцца пажыццёва шляхам кааптацыі; прымаюцца намінацыі ад асоб і арганізацый па-за Акадэміяй. У 65 гадоў акадэмік павінен выйсці ў адстаўку. Маюцца члены-карэспандэнты і замежныя члены Акадэміі. Маецца два аддзяленні — дакладных навук і гуманітарных і грамадскіх навук.

Прэзідэнтам з мая 2008 г. з'яўляецца матэматычны фізік Роберт Дэйкграф. У інаўгурацыйнай прамове ён выказаў занепакоенасць нізкім узроўнем фінансавання навукі ў Нідэрландах у параўнанні з большасцю заходнееўрапейскіх краін.

Зноскі

  1. Royal Netherlands Academy of Arts and Sciences (KNAW) Праверана 12 верасня 2021.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.