Нацыянал-сацыялістычны саюз дапамогі ахвярам вайны (ням.: NS-Kriegsopferversorgung, скар. NSKOV) — грамадская арганізацыя у Германіі ў складзе НСДАП, якая займалася дабрачыннасцю і арганізацыяй сацыяльнага забеспячэння для ветэранаў, сур’ёзна параненых на франтах Першай сусветнай вайны.
Гісторыя
Саюз быў створаны ў 1934 годзе, разам з Нацыянал-сацыялістычнай народнай дабрачыннасцю удзельнічаў у дабрачынных акцыях і праграмах у галіне аховы здароўя. Нязменным кіраўніком арганізацыі быў обергруппенфюрэр СА Ганс Оберліндабер.
10 кастрычніка 1945 года па ўказанні Кантрольнага савета дзейнасць Саюза была афіцыйна забароненая, 30 кастрычніка Кантрольны савет пастанавіў ліквідаваць саюз.
Спасылкі
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.