Міхаіл Уладзіміравіч Мясніковіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Тыгран Саркісян | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Анатоль Рубінаў | ||||||
Пераемнік | Наталля Качанава | ||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Папярэднік | Сяргей Сідорскі | ||||||
Пераемнік | Андрэй Кабякоў | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | пасада зацверджаная; ён сам як прэзідэнт НАНБ |
||||||
Пераемнік | Анатоль Русецкі | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Аляксандр Вайтовіч | ||||||
Пераемнік | пасада скасаваная; ён сам як старшыня Прэзідыума НАНБ |
||||||
|
|||||||
Кіраўнік урада | Міхаіл Кавалёў | ||||||
Папярэднік | Артур Бязлюдаў | ||||||
Пераемнік | Барыс Батура | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
6 мая 1950[1] (73 гады) |
||||||
Імя пры нараджэнні | руск.: Михаил Владимирович Мясникович | ||||||
Веравызнанне | БПЦ | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Навуковая ступень | доктар эканамічных навук | ||||||
Навуковае званне |
|
||||||
Дзейнасць | палітык, інжынер, эканаміст | ||||||
Узнагароды | |||||||
![]() |
Міхаі́л Уладзі́міравіч Мясніко́віч (нар. 6 мая 1950, в. Новы Сноў Нясвіжскі раён, Мінская вобласць) — беларускі палітык і эканаміст. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2009), доктар эканамічных навук (1998), прафесар (2003).
Біяграфія
Скончыў Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут (1972). Ад 1972 да 1973 г. служыў у савецкім войску. Ад 1973 да 1983 г. працаваў у «Мінскводаканале» і Упраўленні прадпрыемстваў камунальнага абслугоўвання Мінгарвыканкама. Працаваў інжынерам.
З 1983 да 1984 г. быў кіраўніком выканаўчага камітэта Савецкага раённага Савета народных дэпутатаў Мінска, а ад 1984 да 1985 г. намеснікам старшыні выканаўчага камітэта Мінскага гарадскога Савета народных дэпутатаў.
У 1985—1986 гг. быў сакратаром Мінскага гаркама КПБ. Ад 1986 да 1991 г. уваходзіў у склад Міністэрства ЖКГ БССР і Камітэта БССР па эканоміцы і планаванні. У 1986—1990 быў Міністрам камунальнай гаспадаркі БССР. З 16 ліпеня 1990[3] быў намеснікам старшыні Савета Міністраў БССР, з 1994 года — намеснікам Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь.
У 1991—1994 гг. быў віцэ-прэм’ерам. З 10 кастрычніка 1995 да 12 верасня 2001 быў кіраўніком Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. З 19 кастрычніка 2001 — кіраўнік Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі: найперш прэзідэнт, а з 26 кастрычніка 2004 па 28 снежня 2010 — старшыня Прэзідыума.
28 красавіка 2000 узнагароджаны Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Аўтар шматлікіх публікацый па эканоміцы.
З 28 снежня 2010 года па 27 снежня 2014 года — Прэм’ер-міністр Беларусі.
16 студзеня 2015 года абраны старшынёй Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[4]. Заставаўся на пасадзе да снежня 2019 года.
20 снежня 2019 года быў зацверджаны Старшынёй Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі. 2 лютага 2020 года ўступіў у пасаду.[5].
Асноўныя працы
- Формирование финансово-промышленных групп в переходных экономиках (на примере Республики Беларусь и Российской Федерации). СПб., 1997.
- Республика Беларусь на пути к новой экономике. Мн.: Беларуская навука, 2009.
- Republic of Belarus: Macroeconomics, Innovation, Economic Security. Minsk: Bel.Navuka, 2010.
- Структурная политика и модернизация экономики Республики Беларусь. Мн.: Беларуская навука, 2011.
- Эволюционные трансформации экономики Беларуси. Минск: Беларус. навука, 2016.
Гл. таксама
Зноскі
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
- ↑ Кто есть кто в Республике Беларусь — Białystok: Podlaski Instytut Wydawniczy, 2000. — С. 184. — 313 с. — ISBN 978-83-913780-0-7
- ↑ Постановление Верховного Совета Республики Беларусь от 16 июля 1990 г. №135-XII «О назначении Заместителя Председателя Совета Министров Республики Беларусь, Председателя Государственного комитета Республики Беларусь по экономике и планированию»
- ↑ Сенатары выбралі Мясніковіча старшынёй Савета Рэспублікі Архівавана 21 студзеня 2015.
- ↑ Главы стран ЕАЭС утвердили Михаила Мясниковича председателем Коллегии ЕЭК
Спасылкі
- Председатель Коллегии ЕЭК Мясникович Михаил Владимирович Архівавана 4 лютага 2022.
- Премьер-министр Республики Беларусь Мясникович Михаил Владимирович (2013) Архівавана 23 кастрычніка 2020.
- Прэзідэнты НАНБ з 1928 года — МЯСНІКОВІЧ Міхаіл Уладзіміравіч
- Міхаіл Уладзіміравіч Мясніковіч у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)