Мікалогія

Мікалогія (ад стар.-грэч.: μύκης — грыб) — раздзел біялогіі, навука, якая вывучае грыбы. Вывучае марфалагічныя, біялагічныя, фізіялагаічныя, біяхімічныя, экалагічныя асаблівасці грыбоў, іх геаграфію, сістэматыку, філагенію, значэнне ў жыцці чалавека.

Мікалогія можа быць агульнай, воднай, глебавай, фітапаталагічнайй, медыцынскай, ветэрынарнай, тэхнічнай і інш.

Цесна звязана з фітапаталогіяй, ліхеналогіяй, мікрабіялогіяй. Мае важнае значэнне для медыцыны, ветэрынарыі, сельскай гаспадаркі, мікрабіялагічнай, харчовай прамысловасці і інш.

Гісторыя

Да сярэдзіны XIX стагоддзя характэрны апісанне і спробы класіфікацыі грыбоў, пераважна макраскапічных (Н. А. Вейнман, К. Клузіус, Х. Персан, Э. М. Фрыс і інш.). У другой палове XIX стагоддзя, з пачаткам вывучэння патагенных грыбоў, мікалогія вылучылася ў самастойную навуку (А. дэ Бары, М. С. Варонін, О. Брэфельд, Л. Р. Цюлан, Ш. Цюлан і інш.). З канца XIX стагоддзя развіваюцца фізіялогія і біяхімія грыбоў, эксперыментальныя метады даследаванняў (А. А. Ячэўскі, Г. А. Клебс, Л. І. Курсанаў, М. А. Навумаў, В. Г. Траншэль і інш.).

Выбітныя навукоўцы

Літаратура

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.