![]() Мікалай Раманюк | ||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Поўнае імя | Мікалай Леанідавіч Раманюк | |||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
2 чэрвеня 1984[1] (39 гадоў) |
|||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||
Рост | 189 см | |||||||||||||||||||||||||||
Вага | 81 кг[2] | |||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | брамнік | |||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | завяршыў кар’еру | |||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
|
Мікалай Раманюк (нар. 2 чэрвеня 1984, Рэчыца) — беларускі футбаліст, брамнік.
Клубная кар’ера
Пачаў кар’еру ў Мазыры, гуляў за рэчыцкі «Ведрыч-97». У 2008 перайшоў у наваполацкі «Нафтан», дзе з цягам часу стаў асноўным брамнікам.
У 2012 годзе добрай гульнёй у серыі пенальці дапамог наваполацкаму клубу выйграць Кубак Беларусі. У сярэдзіне 2012 года з-за траўмы не гуляў і саступіў месца асноўнага брамніка Ігару Даўгялу. У сезоне 2013 спачатку быў другім брамнікам пасля Даўгялы, а ў маі 2013 года заняў месца ў аснове. У чэрвені 2013 года з-за чарговай траўмы выбыў да верасня, пасля вяртання ўжо не з’яўляўся ў аснове.
У снежні 2013 года перайшоў у «Гомель»[3]. Пасля няўдалай гульні Андрэя Клімовіча ў матчы супраць магілёўскага «Дняпра» ў Кубку Беларусі (22 сакавіка 2014 года) Раманюк заняў месца асноўнага брамніка ў пачатку чэмпіянату, але пазней быў выцеснены Клімовічам. Улетку 2014 года быў выстаўлены «Гомелем» на трансфер[4]. Так і не здолеўшы вярнуцца ў склад, у снежні 2014 года пакінуў гомельскі клуб па заканчэнні кантракта[5].
У студзені 2015 года трапіў у склад мазырскай «Славіі»[6], з якой у сакавіку 2015 года падпісаў кантракт[7]. У складзе «Славіі» стаў чаргавацца ў браме з Уладзімірам Гаевым. У сезоне 2016, пасля завяршэння кар’еры Гаевым, стаў асноўным брамнікам і капітанам каманды, поўнасцю правёў усе 30 матчаў чэмпіянату.
У студзені 2017 года перайшоў у «Гарадзею»[8]. Пачынаў сезон 2017 асноўным брамнікам, пазней стаў чаргавацца ў складзе з Уладзіславам Васілючкам. У першай палове сезона 2018 быў асноўным брамнікам каманды, пазней саступіў месца ў складзе Ігару Даўгялу.
У лістападзе 2018 года падоўжыў кантракт з «Гарадзеяй» на сезон 2019[9]. У сезоне 2019 выступаў у якасці другога ці нават трэцяга брамніка, на поле за асноўную каманду не выхадзіў. У снежні 2019 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Гарадзею»[10].
У студзені 2020 года пачаў трэніравацца з мазырскай «Славіяй» і ў лютым падпісаў кантракт[11]. З’яўляўся на полі нячаста, у сезоне 2022 не згуляў ніводнага матча. У студзені 2023 года завяршыў прафесійную кар’еру[12].
Дасягненні
Статыстыка выступленняў
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2000 | Д3 | Мазыр | ![]() | 1 | -1 |
2001 | Д3 | Палессе | ![]() | 12 | -24 |
2002 | Д3 | Палессе | ![]() | 16 | -25 |
2003 | дубль | Славія | ![]() | 11 | -12 |
2004 | дубль | Славія | ![]() | 17 | -16 |
2005 | Д1 | Славія | ![]() | 2 | -6 |
2006 | Д2 | Ведрыч-97 | ![]() | 20 | -21 |
2007 | Д2 | Ведрыч-97 | ![]() | 24 | -24 |
2008 | Д1 | Нафтан | ![]() | 6 | -4 |
2009 | Д1 | Нафтан | ![]() | 9 | -7 |
2010 | Д1 | Нафтан | ![]() | 11 | -14 |
2011 | Д1 | Нафтан | ![]() | 33 | -45 |
2012 | Д1 | Нафтан | ![]() | 14 | -25 |
2013 | Д1 | Нафтан | ![]() | 6 | -9 |
2014 | Д1 | Гомель | ![]() | 5 | -8 |
2015 | Д1 | Славія | ![]() | 14 | -22 |
2016 | Д1 | Славія | ![]() | 30 | -49 |
2017 | Д1 | Гарадзея | ![]() | 17 | -17 |
2018 | Д1 | Гарадзея | ![]() | 16 | -20 |
2019 | дубль | Гарадзея | ![]() | 4 | -5 |
2020 | Д1 | Славія | ![]() | 9 | -14 |
2021 | Д1 | Славія | ![]() | 4 | -5 |
2022 | Д1 | Славія | ![]() | 0 | 0 |
Зноскі
- ↑ Nikolai Romanyuk // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- 1 2 https://fcslavia.by/ru/player/romanyuk-0
- ↑ Ситко и Романюк перешли в «Гомель»(недаступная спасылка)
- ↑ "Гомель" выставил Романюка и Трубило на трансфер
- ↑ Футбол. Николай Романюк и Павел Кирильчик покидают "Гомель"
- ↑ Романюк и Гречишко близки к переходу в "Славию"
- ↑ Контракты со "Славией" подписали 12 футболистов
- ↑ Николай Романюк перешел в "Городею"
- ↑ Лебедев, Башилов, Павлючек и еще пять игроков продлили контракты с "Городеей"
- ↑ Романюк покинул "Городею"
- ↑ Романюк и Котляров стали игроками "Славии"
- ↑ Новости команды (руск.). Афіцыйны сайт «Славіі» (13 студзеня 2023). Праверана 16 студзеня 2023.