Муніцыпалітэт (ням.: Munizipalität, фр.: municipalité, ад лац.: municipium) — самакіравальная адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка з выразна вызначанай тэрыторыяй і насельніцтвам, якое пражывае на гэтай тэрыторыі (звычайна група населеных пунктаў, горад, пасёлак ці вёска) .

Фактычна, у розных краінах свету муніцыпалітэтамі называюць два тыпы адміністрацыйных адзінак: Гарадскія муніцыпалітэты — адміністрацыйныя адзінкі, якія ўключаюць галоўным чынам тэрыторыю (звычайна буйнога) горада і суіснуюць з адміністрацыйнымі адзінкамі таго ж узроўню, якія ўключаюць пераважна сельскія раёны. У такіх выпадках органамі кіравання звычайна з'яўляюцца мэр і гарадскі савет (ці муніцыпальны савет).

У некаторых краінах муніцыпалітэт з'яўляецца адзінай адміністрацыйнай адзінкай пэўнага ўзроўню (звычайна 2-га ці 3-га), незалежна ад наяўнасці і колькасці ў іх гарадоў. У многіх з такіх краін муніцыпалітэт — найменшая адміністрацыйная адзінка, якая кіруецца выбарнымі органамі. У такіх выпадках паняцце муніцыпалітэт з'яўляецца сінонімам паняццяў абшчына, камуна і воласць і выкарыстоўваецца ў беларускай мове, толькі калі ў арыгінальнай мове выкарыстоўваецца аналагічнае слова. Пры гэтым варта мець на ўвазе, што ў некаторых мовах адпаведнае слова (напрыклад, англ.: municipality) з'яўляецца асноўным словам для перадачы адміністрацыйных адзінак мясцовага ўзроўню і, у прыватнасці, для перакладу слоў «камуна» і «абшчына».

У Расіі ўжываецца тэрмін муніцыпальнае ўтварэнне, якое выкарыстоўваецца як агульнае слова для тых адміністрацыйных адзінак, якія адрозніваюцца ад суб'ектаў федэрацыі (гэта значыць 2-га ці 3-га ўзроўняў) і ў якіх існуе самакіраванне. У некаторых выпадках (напрыклад, у Яраслаўлі), муніцыпалітэтам называецца гарадскі парламент[1].

У іншых краінах

Муніцыпалітэт з'яўляецца адміністрацыйнай адзінкай наступных краін свету:

2-гі ўзровень

  • Муніцыпалітэты Азербайджана (азерб.: bələdiyyə(lər))
  • Муніцыпалітэты Анголы (парт.: município(s))
  • Муніцыпалітэты Бразіліі (парт.: municípios)
  • Муніцыпалітэты Бермудаў (англ.: municipalities) — 2 гарады
  • Муніцыпалітэты Венесуэлы (ісп.: municipios)
  • Муніцыпалітэты Гватэмалы (ісп.: municipios)
  • Муніцыпалітэты Гандураса (ісп.: municipios)
  • Муніцыпалітэты Грузіі (груз. მუნიციპალიტეტი)
  • Муніцыпалітэты Дамініканскай Рэспублікі (ісп.: municipios)
  • Гарадскія муніцыпалітэты Інданезіі (індан.: kota)
  • Муніцыпалітэты Камбоджы (кхмер.: ក្រុង, кронг) — гарады

3-ці ўзровень

  • Муніцыпалітэты Аргенціны (ісп.: municipio(s))
  • Муніцыпалітэты Балівіі (ісп.: municipios)
  • Муніцыпалітэты Зімбабвэ (англ.: municipalities)

4-ы ўзровень

  • Муніцыпалітэты Іспаніі (ісп.: municipios)

Гл. таксама

Зноскі

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.