Мнюта | |
---|---|
![]() Возера Мнюты каля Азёркаў. Бачны курган і касцёл у в. Задарожжа | |
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 147 м[1] |
Даўжыня | 1,31 км |
Шырыня | 1,15 км |
Плошча | 0,96 км² |
Аб’ём | 0,0049 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 4,7 км |
Найбольшая глыбіня | 14,1 м |
Гідралогія | |
Салёнасць | 0,24—0,26 ‰ |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 601 км² |
Упадаюць | рака Мнюта |
Выцякаюць | рака Мнюта |
Размяшчэнне | |
Краіна |
![]() |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
![]() ![]() Мнюта |
|
|
|
![]() ![]() Мнюта |
|
![]() |
|
![]() |
Мнюта — возера ў Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі. Знаходзіцца ў басейне ракі Мнюта (цячэ праз возера), за 20 км на паўночны ўсход ад горада Глыбокае каля вёскі Вялец.
Плошча паверхні возера 0,96 км². Найбольшая глыбіня 14,1 м. Даўжыня 1,31 км. Найбольшая шырыня 1,15 км. Даўжыня берагавой лініі 4,7 км. Аб’ём вады 4,9 млн. м³. Плошча вадазбору 601 км².
Катлавіна возера амаль круглай формы эвразійнага тыпу[2]. Схілы катлавіны вышынёй 7—20 м, параслі лесам і хмызняком, на ўсход і паўднёвы ўсход 3—5 м, пад лугам ці разараныя. Берагі нізкія, пясчаныя. Зона мелкаводдзя шырынёй 20—40 м, на поўнач да 90—120 м. Дно ілістае. На возеры востраў плошчай 0,3 га. Шырыня паласы надводнай расліннасці 10—30 м, на захадзе і поўначы 50—100 м. У паўночнай частцы ракой Мнюта возера злучаецца з возерам Вялец.
Зноскі
Літаратура
- Блакітны скарб Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Г. Пашкоў і інш. — Мн., 2007. — С. 284.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10). — С. 502.
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.3 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 3. — С. 398. — 599 с. — 10 000 экз.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 18. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
- Республика Беларусь. Витебская область. Глубокский район: карта. Глубокое: план. — Мн.: Белкартография, 2012. — 3 000 экз. (руск.)
Спасылкі
- Морфометрические параметры озёр Витебской области Архівавана 6 сакавіка 2016. (руск.)