Малекуля́рная будо́ва рэ́чыва палягае ў тым, што любое рэчыва складаецца з дробных (мікраскапічных) часціц, якія называюцца малекуламі. Фізічныя ўласцівасці рэчыва абумоўлены ўласцівасцямі яго малекул і ўзаемадзеяння між імі.

Першым вучоным, хто выказаў гіпотэзу аб малекулярнай будове рэчыва, быў Дэмакрыт. На сёння малекулярная будова рэчыва атрымала мноства пацверджанняў і не выклікае сумневу.

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.