Лацый (лац.: Latium) ці інакш Старажытны Лацый — гістарычная вобласць Сярэдняй Італіі. Лацый займаў паўднёвую частку сучаснай італьянскай правінцыі Лацыё, цяпер практычна адпавядае яе адміністрацыйнай адзінцы — Лаціна.

Даволі позна, ў 2 тысячагоддзі да н.э., заселены невялікім племем лацінаў, ад якіх і атрымаў сваю назву. Уяўляў сабой пагорыстую раўніну ў ніжняга цячэння Тыбра плошчай каля 1,5 тысяч квадратных кіламетраў. Межамі яму служылі Тырэнскае мора, Тыбр, прыток Тыбра Аніё, Сабінскія горы, ўзгорыстыя раёны экваў, гернікаў і вольскаў. Цэнтр Лацыя — Альбанскія пагоркі.

Лацый знаходзіўся паміж дзвюма багатымі абласцямі — Этрурыяй і Кампаніяй, населенымі плямёнамі з развітой культурай і гандлем. Суднаходнае верхняе цячэнне Тыбра злучала Лацый з унутранымі тэрыторыямі Апенінскага паўвострава, а Тырэнскае мора было раёнам ажыўленага гандлю паміж карфагенянамі, грэкамі і этрускамі. Вулканічны попел служыў выдатным угнаеннем і рабіў глебы вельмі ўрадлівымі, земляробства і жывёлагадоўля былі асноўным заняткам жыхароў. Насельніцтва Старажытнага Лацыя мела вялікаю шчыльнасць, клімат быў больш вільготным чым цяпер і па-за пагоркамі было шмат багнаў. Зямельныя надзелы былі малыя, традыцыйна каля 0,5 гектара. Знойдзены шматлікія сляды дрэнажных сістэм.

Гарады, якія ўваходзілі ў склад рэгіёна

  • Рым
  • Фідэны
  • Осція Антыка
  • Тыбур
  • Лавініум
  • Ардэя
  • Арыцыя
  • Альба Лонга
  • Тускулум
  • Прэнестэ
  • Сігнія
  • Кора
  • Анцыум
  • Сетыя
  • Норба
  • Ферэнцінум
  • Арпінум
  • Фрегеле
  • Аквінум
  • Касінум
  • Інтэрамна-Лірэнас
  • Фундзі
  • Мінтурнэ
  • Суэса
  • Сінуэса
  • Тараціна
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.