Ко́нскія шыро́ты — раёны Сусветнага акіяна паміж 30° і 35° пн. ш. і пд. ш., для якіх характэрны субтрапічныя акіянічныя антыцыклоны са слабымі вятрамі і частымі штылямі. У XVI—XIX стст. у часы паруснага мараплаўства штылі выклікалі працяглыя затрымкі судоў у дарозе, і з-за недахопу прэснай вады прыпадала выкідваць за борт коней, якіх везлі з Еўропы ў Новы Свет. Адсюль і назва — конскія шыроты.
У культуры
- Кампазіцыя The Doors Horse Latitudes з альбома Strange Days
Гл. таксама
Спасылкі
- Мора, у якога няма берагоў Архівавана 30 студзеня 2011. (руск.)
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.