Пажыўнае рэчыва | Калорый на грам |
---|---|
Вугляводы | 4 кілакалорыі |
Пратэін | 4 кілакалорыі |
Тлушч | 9 кілакалорыі |
спірт | 7 кілакалорыі |
Кало́рыя (кал, cal) — пазасістэмная адзінка колькасці працы і энергіі, роўная колькасці цеплыні, неабходнай для награвання 1 мл вады на 1 °C пры стандартным атмасферным ціску 101.325 кПа. У залежнасці ад прынятай эталоннай тэмпературы вады, існуе некалькі злёгку розных вызначэнняў калорыі.
Выкарыстоўваецца галоўным чынам для адзнакі каларыйнасці (энергетычнай каштоўнасці) харчовых прадуктаў, а вытворная ад калорыі адзінка вымярэння колькасці цеплавой энергіі — гігакалорыя (109 калорый) выкарыстоўваецца для адзнакі ў цеплаэнергетыцы, сістэмах ацяплення, камунальнай гаспадарцы.
Пад каларыйнасцю ежы разумеецца колькасць энергіі, якая вылучаецца пры поўным засвойванні ежы ў арганізме.
Спасылкі
- Хімічная энцыкляпэдыя ISBN 5-85270-008-8
- Пералік велічыні працы паміж рознымі адзінкамі вымярэньня, у т.л. пазасыстэмнымі
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.