Звышдзяржавы ў 1945 годзе: Брытанская імперыя, СССР і ЗША
Сучасныя дзяржавы, якія з'яўляюцца ці могуць стаць звышдзяржавамі ў XXI стагоддзі.

Звышдзяржавадзяржава з каласальным палітычным, эканамічным і ваенным (абавязкова ўключаючы стратэгічную ядзерную зброю ў сучасным свеце) перавагай над большасцю іншых дзяржаў (у тым ліку над іншымі вялікімі дзяржавамі і ядзернымі дзяржавамі)[1].

Гістарычныя звышдзяржавы

У мінулыя эпохі звышдзяржавамі з'яўляліся Старажытны Егіпет, Асірыя, Персідская імперыя і Старажытны Кітай, Грэцыя Аляксандра Македонскага, Рымская імперыя ў антычнасці, імперыя Карла Вялікага, Мангольская імперыя Чынгіс-хана і імперыя Тамерлана ў Сярэднявеччы і Брытанская імперыя ў новай гісторыі.

Лічыцца, што ў найноўшы час у другой палове XX стагоддзя былі толькі дзве звышдзяржавы — ЗША і СССР, якія ўзначальвалі наймагутнейшыя ваенна-палітычныя блокі НАТА і АВД адпаведна і дасягнулі балансу сіл з ваенна-стратэгічным парытэтам. Спробы ў сярэдзіне стагоддзя нацысцкай Германіі (Трэці Рэйх) і мілітарысцкай Японіі (Вялікая Азіяцкая Сфера Суросквіту) стаць новымі звышдзяржавамі падчас Другой Сусветнай вайны поспехам не ўвянчаліся.

Пасля распаду СССР з канца XX стагоддзя ў свеце засталася толькі адна прызнаная звышдзяржава — ЗША[2][3][4], хоць некаторыя эксперты гавораць, што ЗША могуць страціць гэты статус хуткім часам, або ўжо страцілі[4][5]. У той жа час, нягледзячы на тое, што ЗША захавалі палітыка-эканоміка-ваенны моц і пасля савецка-амерыканскай халоднай вайны і распаду СССР, іх статус як адзінай звышдзяржавы часта аспрэчваецца ці не вітаецца шматлікімі краінамі і палітыкамі, якія лічаць, што на змену супрацьстаянню і парытэту ЗША і СССР павінен прыйсці не аднапалярны, а шматпалярны свет з усё больш нарастаючымі ролямі патэнцыйных звышдзяржаў і рэгіянальных дзяржаў і аб'яднанняў. Вялікай дзяржавай, якая фактычна наблізілася да статусу новай другой звышдзяржавы, стаў Кітай, які, аднак, падтрымлівае канцэпцыю шматпалярнага свету.

Гл. таксама

Зноскі

  1. superpower definition - Dictionary - MSN Encarta(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 11 чэрвеня 2009. Праверана 9 лютага 2012.
  2. BBC News — United States of America country profile
  3. Ці не пераацэньвае Кітай свае магчымасці? («Project Syndicate», ЗША): Голас Расіі Архівавана 24 лютага 2010.
  4. 1 2 Седрык Мун (Cedric Moon).. Канец звышдзяржавы. ИНОСМИ.ру (31 студзеня 2010). Праверана 14 жніўня 2010.
  5. Навіны KM.RU. ЗША больш не звышдзяржава Архівавана 19 верасня 2008.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.