Жоўцекамянёвая хвароба | |
---|---|
![]() Жоўцевы пузыр з камянямі | |
МКХ-10 | K80. |
МКХ-9 | 574 і 574.9 |
МКБ-9-КМ | 574.20[1] |
OMIM | 600803 |
DiseasesDB | 2533 |
MedlinePlus | 000273 |
MeSH | D002769 |
![]() |

Жоўцекамянёвая хвароба (ЖКХ) — утварэнне камянёў у жоўцевым пузыры праз парушэнне халестэрынавага абмену, складу жоўці і дзейнасці жоўцевага пузыра, інфекцыю. Ускладненнем хваробы выклікаецца жоўцевая (пячоначная) коліка, жаўтуха, гнойны халецыстыт, запаленне сценкі і парушэнне цэласнасці жоўцевага пузыра, што ўяўляе смяротную пагрозу. Ад хваробы пакутуе прынамсі 10% насельніцтва свету.
Папярэджанне
Развіццё немачы папярэджвае прыём ежы кожныя 3 гадзіны, пазбяганне галадання, піццё 1,5 літра вады на дзень, штодзённае размінанне, выключэнне ўжыцця смажанай і тлустай ежы, вяндліны, слодычаў, бабовых (гарох, сачавіца і фасоля), багатых на эфірныя алеі гародніны і зяленіва (часнок, радыска, рэдзька і цыбуля), спірту. Таксама варта штодня ўжываць раслінныя бялкі (аўсяныя і грэчаскія крупы, марскія водарасці) і цяжкарстваральныя раслінныя валокны (баклажаны, буракі, пшанічнае вотруб'е, гарбузы, морква, квяцістая капуста, сухафрукты і яблыкі), замяніць малочны бялок на сою і есці стравы ў цёплым выглядзе.
Прычыны
Узнікненню хваробы спрыяе адсутнасць сняданка і прыём вострай, смажанай і тлустай ежы.
Праявы
Хвароба выяўляецца праз горыч у роце, млоснасць і боль у правым падрабрынні[2].
Зноскі
- ↑ Monarch Disease Ontology release 2018-06-29 — 2018-06-29 — 2018. Праверана 28 ліпеня 2018.
- ↑ Вольга Цыбульская. Не чакайце, калі заварушацца камяні // Краіна здароўя. — 22 кастрычніка 2009. — № 43 (157). — С. 4.(недаступная спасылка)
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Жоўцекамянёвая хвароба
- Вольга Шаўко. Жоўцекамянёвая хвароба: шмат гародніны, меней цукру // Краіна здароўя. — 24 лістапада 2010. — № 61 (230). — С. 3. Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016.