Даніэль Канеман (англ.: Daniel Kahneman, іўр.: דניאל כהנמן, 5 сакавіка 1934, Тэль-Авіў — 27 сакавіка 2024) — ізраільска-амерыканскі псіхолаг, адзін з заснавальнікаў псіхалагічнай эканамічнай тэорыі і паводніцкіх фінансаў, у якіх аб'яднаныя эканомікс і кагнітівістыка для тлумачэння ірацыянальнасці адносін чалавека да рызыкі ў прыняцці рашэнняў і ў кіраванні сваімі паводзінамі. Знакаміты дзякуючы сваёй працы, выкананай сумесна з Амосам Тверскі і іншымі аўтарамі, па ўсталяванні кагнітыўнай асновы для агульных чалавечых памылак ў выкарыстанні эўрыстыкі, а таксама для развіцця тэорыі перспектыў; лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы (2002) «за ўжыванне псіхалагічнай методыкі ў эканамічнай навуцы, асабліва — пры даследаванні фарміравання меркаванняў і прыняцця рашэнняў ва ўмовах нявызначанасці» (сумесна з В. Смітам), нягледзячы на тое, што даследаванні праводзіў як псіхолаг, а не як эканаміст.
Біяграфія
Канеман нарадзіўся ў Тэль-Авіве, правёў свае дзіцячыя гады ў Парыжы, пераехаў у Палесціну ў 1946 годзе. Атрымаў ступень бакалаўра матэматыкі і псіхалогіі ў Яўрэйскім універсітэце ў Іерусаліме ў 1954 годзе, пасля чаго працаваў у Арміі абароны Ізраіля, у асноўным у псіхалагічным аддзеле. Падраздзяленне, у якім ён служыў, займалася адборам і тэставаннем прызыўнікоў. Канеман распрацоўваў інтэрв'ю для ацэнкі асобы.
Пасля звальнення з войска Канеман вярнуўся ў Яўрэйскі ўніверсітэт, дзе праслухаў курсы логікі і філасофіі навукі. У 1958 годзе пераехаў у Злучаныя Штаты Амерыкі і атрымаў ступень доктара філасофіі па псіхалогіі ў Каліфарнійскім універсітэце, Берклі ў 1961 годзе.
З 1969 года супрацоўнічаў з Амосам Тверскі, які па запрашэнні Канемана чытаў у Яўрэйскім універсітэце лекцыі аб ацэнцы верагоднасці падзей.
Працаваў у Прыстанскім універсітэце, а таксама ў Яўрэйскім універсітэце. Уваходзіў у рэдакцыйны савет часопіса «Economics and Philosophy».
Зноскі
- ↑ Daniel Kahneman // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Daniel Kahneman // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Daniel Kahneman, Nobel laureate who upended economics, dies at 90 — Washington Post. Праверана 27 сакавіка 2024.
- ↑ Who's who — (untranslated), 1849. — ISSN 0083-937X
- 1 2 Czech National Authority Database Праверана 31 сакавіка 2024.
- ↑ Daniel Kahneman — www.nasonline.org. Праверана 23 мая 2019.
- ↑ Professor Daniel Kahneman — Амерыканская акадэмія мастацтваў і навук. Праверана 23 мая 2019.
- ↑ Kahneman, Daniel: Az MTA köztestületének tagjai — mta.hu. Праверана 23 мая 2019.
- ↑ Dr. Daniel Kahneman — Амерыканскае філасофскае таварыства. Праверана 23 мая 2019.
- ↑ Excmo. Sr. Dr. D. Daniel Kahneman — Каралеўская акадэмія эканамічных і фінансавых навук. Праверана 27 сакавіка 2024.
- ↑ Fellows of the Econometric Society — Эканаметрычнае таварыства. Праверана 6 красавіка 2023.