Грыгорый VII
лац.: Gregorius PP. VII
Грыгорый VII
кардынал
з 6 сакавіка 1059
157-ы Папа Рымскі
22 красавіка 1073 25 мая 1085
Папярэднік Аляксандр II, Папа Рымскі
Пераемнік Віктар III, Папа Рымскі

Дзейнасць дыпламат, каталіцкі святар, пісьменнік
Імя пры нараджэнні Гільдэбранд
Арыгінал імя
пры нараджэнні
італ.: Ildebrando (ці Aldobrandeschi, ці Dhiltprandus)
Нараджэнне не раней за 1015 і не пазней за 1028
Смерць 25 мая 1085[1]
Пахаванне
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Грыгорый VII, свецкае імя Гільдэбранд (лац.: Gregorius PP. VII, італ.: Ildebrando (Aldobrandeschi, Dhiltprandus); 1020/1025 — 25 мая 1085) — Папа Рымскі з 22 красавіка 1073 па 25 мая 1085.

Фактычна правіў пры Папе Мікалаі II. Праводзіў рэформы, накіраваныя на ўмацаванне каталіцкай царквы. Забараніў сіманію. Канчаткова зацвердзіў у каталіцкай царкве цэлібат — бясшлюбнасць духавенства.

Дамагаўся верхавенства Папаў над свецкімі правіцелямі, змагаўся з германскім імператарам Генрыхам IV за інвестытуру. Прымусіў Генрыха IV з’явіцца да сябе з пакаяннем у тасканскую крэпасць Каноса. Але ў канцы жыцця быў ​​выгнаны з Рыма і памёр у выгнанні.

У 1606 годзе кананізаваны.

Зноскі

  1. BeWeB Праверана 14 лютага 2021.

Літаратура

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.