Група дваццаці
па-англійску: Group of Twenty

     Дзяржавы-ўдзельніцы      Іншыя дзяржавы Еўрасаюза

     Дзяржавы-госці
Абрэвіятура G20
Тып арганізацыі гаспадарчая
Афіцыйныя мовы англійская
Кіраўнікі
Сцяг Аргенціны Маўрысіа Макры
Заснаванне
Дата заснавання 26 верасня 1999
Колькасць членаў 20 член арганізацыі
Член у 19 дзяржаў і Еўрапейскі Саюз
Папярэднік Група сямі
g20.org
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

G20, Група дваццаці (афіцыйна: англ.: Group of Twenty Finance Ministers and Central Bank Governors) — фармат міжнародных нарад міністраў фінансаў і кіраўнікоў цэнтральных банкаў, якія прадстаўляюць 20 эканомік: 19 найбуйнейшых нацыянальных эканомік і Еўрапейскі саюз (ЕС), прадстаўлены Дзяржавай-старшынёй Савета Еўрапейскага саюза (акрамя тых выпадкаў калі краіна-старшыня з’яўляецца сябрам Вялікай васьмёркі і такім чынам ужо прадстаўлена ў G20). Акрамя таго, звычайна на сустрэчах G20 прысутнічаюць прадстаўнікі Міжнароднага Валютнага Фонду і Сусветнага Банка.

У сукупнасці, G20 прадстаўляе 90 % сусветнага валавога нацыянальнага прадукту, 80 % сусветнага гандлю (уключаючы гандаль унутры ЕС) і дзве траціны насельніцтва свету.

З’яўляецца форумам для супрацоўніцтва і кансультацый па пытаннях, якія адносяцца да міжнароднай фінансавай сістэмы. Да 2008 года група не праводзіла самітаў на вышэйшым узроўні, яе асноўнай формай дзейнасці былі штогадовыя сустрэчы на ​​ўзроўні міністраў фінансаў і кіраўнікоў цэнтрабанкаў.

Была створана ў адказ на фінансавыя крызісы канца 1990-х і ўсведамленне таго, што краіны з рыначнай эканомікай, якія развіваюцца, не былі адэкватна прадстаўлены ў сусветных эканамічных абмеркаваннях і прыняцці рашэнняў.

Гісторыя

26 верасня 1999 года міністры фінансаў і старшыні галоўных банкаў Вялікай васьмёркі запрасілі на першую сустрэчу Групы дваццаці 15-16 снежня ў Берліне (Германія) сваіх калег з Еўрапейскага Саюза і 12 іншых буйных дзяржаў: Аргенціна, Аўстралія, Бразілія, Інданезія, Індыя, Кітай, Мексіка, Паўднёвая Афрыка, Паўднёвая Карэя, Расія, Саудаўская Аравія і Турцыя. Прычынай паслужыла патрэба ў пераадоленні наступстваў Азіяцкага фінансавага крызісу 1997 года[1]. 15 лістапада 2008 года ў Вашынгтоне (ЗША) адбылася першая сустрэча Групы дваццаці на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў. У 2009—2010 гадах кіраўнікі дзяржаў Групы дваццаці збіраліся на нараду двойчы на год.

19 чэрвеня 2012 года на сустрэчы ў Лос-Кабасе (штат Паўднёвая Ніжняя Каліфорнія, Мексіка) Група дваццаці ўхваліла вылучэнне звыш $450 млрд у Міжнародны валютны фонд на пераадоленне гаспадарчых забурэнняў[2]. У 2017 годзе на ўдзельнікаў Групы дваццаці прыпадала 85% валавога прадукту свету, 66% насельніцтва Зямлі, 75% міжнароднага гандлю і 80% інвестыцый у свеце[3].

Краіны G20

  1.  Аргенціна
  2.  Аўстралія
  3.  Бразілія
  4.  Вялікабрытанія
  5.  Германія
  6.  Еўрапейскі Саюз
  7.  ЗША
  8.  Інданезія
  9.  Індыя
  10.  Італія
  11.  Канада
  12.  Кітай
  13.  Мексіка
  14.  Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка
  15.  Расія
  16.  Рэспубліка Карэя
  17.  Саудаўская Аравія
  18.  Турцыя
  19.  Францыя
  20.  Японія

Спіс нарад

Сходы кіраўнікоў дзяржаў[4]
Дата ДзяржаваГорадСтаршыня
30 лістапада — 1 снежня 2018 АргенцінаБуэнас-АйрэсМаўрысіа Макры
7-8 ліпеня 2017 ГерманіяГамбургАнгела Меркель
4-5 верасня 2016 КітайХаньчжоу (правінцыя Чжэцзян)Сі Цзіньпін
15-16 лістапада 2015 ТурцыяСерык (правінцыя Анталья)Рэджэп Эрдаган
15-16 лістапада 2014 АўстраліяБрысбен (штат Квінсленд)Тоні Эбат
5-6 верасня 2013 РасіяСанкт-ПецярбургУладзімір Пуцін
18-19 чэрвеня 2012 МексікаСан-Хасэ-дэль-Каба (штат Паўднёвая Ніжняя Каліфорнія)Феліпэ Кальдэрон
3-4 лістапада 2011 ФранцыяКаны (рэгіён Праванс-Альпы-Лазурны бераг)Нікаля Сарказі
11-12 лістапада 2010 Паўднёвая КарэяСеулЛі Мён Бак
26-27 чэрвеня 210 КанадаТаронта (правінцыя Антарыа)Стывен Харпер
24-25 верасня 2009 ЗШАПітсбург (штат Пенсільванія)Барак Абама
2 красавіка 2009 ВялікабрытаніяЛондан (Англія)Гордан Браўн
15 лістапада 2008 ЗШАВашынгтон (акруга Калумбія)Джордж Уокер Буш
Ранейшыя сустрэчы міністраў[5]
Дата ДзяржаваГорадСтаршыня
17-18 лістапада 2007 Паўднёвая АфрыкаКлейнмонд (Заходнекапская правінцыя)Трэвар Мануэль
18-19 лістапада 2006 АўстраліяМельбурн (штат Вікторыя)Стывен Цімс
15-16 кастрычніка 2005 КітайПекінЦзінь Жэньцын
19-21 лістапада 2004 ГерманіяБерлінГанс Эйхель
26-27 кастрычніка 2003 МексікаМарэлія (штат Мічаакан)Франсіска Хіль-Дыяс
22-23 лістапада 2002 ІндыяНью-ДэліЯсвант Сінгх
16-17 лістапада 2001 КанадаАтаваПол Марцін
24-25 кастрычніка 2000 КанадаМанрэаль (правінцыя Квебек)Пол Марцін
15-16 снежня 1999 ГерманіяБерлінГанс Эйхель

Гл. таксама

Зноскі

  1. "Частыя пытанні" [англійская]. Група дваццаці. 2018. Праверана 6 сакавіка 2018. {{cite news}}: Шаблон цытавання мае пустыя невядомыя параметры: |trans_title=, |separator=, |month=, і |coauthors= (даведка)
  2. Коратка // Звязда : газета. — 21 чэрвеня 2012. — № 118 (27233). — С. 1. — ISSN 1990-763x.(недаступная спасылка)
  3. "Што такое G20" [англійская]. Група дваццаці. 2018. Праверана 6 сакавіка 2018. {{cite news}}: Шаблон цытавання мае пустыя невядомыя параметры: |trans_title=, |separator=, |month=, і |coauthors= (даведка)
  4. "Папярэднія сходы" [англійская]. «Група дваццаці». 2018. Праверана 6 сакавіка 2018. {{cite news}}: Шаблон цытавання мае пустыя невядомыя параметры: |trans_title=, |separator=, |month=, і |coauthors= (даведка)
  5. "Сустрэчы міністраў фінансаў «G20» (афіцыйныя дакументы)" [англійская]. Весткавы асяродак «G20» пры Таронтаўскім універсітэце (Канада). 2018. Праверана 6 сакавіка 2018. {{cite news}}: Шаблон цытавання мае пустыя невядомыя параметры: |trans_title=, |separator=, |month=, і |coauthors= (даведка)

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.