Размеркаванне моўных сем’яў па планеце

Генеалагічная класіфікацыя моў — вывучэнне і групаванне моў свету (аднясенне да пэўнай групы, сям’і і інш.) на аснове іх падабенства, звязанага з наяўнасцю роднасных сувязей паміж імі.

Тэарэтычныя асновы

Роднасныя сувязі абумоўлены тым, што мовы пэўнай групы або сям’і ўтвараюцца з адной мовы-асновы (прамовы) шляхам яе распадзення. Прамова — гэта рэальная мова, якая некалі існавала і якую нельга аднавіць поўнасцю, але можна рэканструяваць яе фанетыку, граматыку і лексіку. Рэканструкцыя адбываецца шляхам супастаўлення роднасных моў на падставе параўнальна-гістарычнага метаду. Найбольш дакладны матэрыял дае параўнанне граматычнай структуры, што тлумачыцца абмежаванасцю набору граматычных значэнняў у мовах свету і іх устойлівасцю ў адносінах да змянення, а таксама тым, пгго словазмяняльныя формы амаль не запазычваюцца. Больш складанае выкарыстанне лексічных адпаведнасцей паміж мовамі: вялікая колькасць супадзенняў на гэтым узроўні тлумачыцца запазычаннямі (напр., беларускае «бурбалка» < літ.: burbulas). Для лексікалагічных параўнанняў бяруць словы, якія гістарычна належаць да эпохі прамовы: назвы роднасці і сваяцтва, некаторых жывёл, раслін, прылад працы, частак цела, некаторыя невытворныя займеннікі і інш. Важную ролю адыгрывае і гукавое афармленне таго, што параўноўваецца. Самы надзейны крытэрый роднасці моў — частковыя супадзенне і разыходжанне гукавой абалонкі пры ўмове рэгулярных гукавых адпаведнасцей і ўліку фанетычных законаў кожнай мовы. Напрыклад, лац.: ferunt адпавядае рускаму «берут», што пацвярджаецца рэгулярным узнікненнем рускага «б» замест лацінскага «f» («брат» — frater, «боб» — faba).

Пры генеалагічнай класіфікацыі блізкароднасныя мовы аб’ядноўваюць у падгрупу, потым — групу, сям’ю моў. У свеце налічваецца некалькі тысяч моў. Найбольш вядомыя даведнікі ўключаюць толькі сучасныя (=жывыя і нядаўна вымерлыя) мовы. Паводле Ethnologue такіх 6909[1], а па Рэестру Лінгвасферы [2] — 4994[3].

Сям’я моў — генетычнае моўнае аб’яднанне прыкладна такога жа ўзроўня глыбіні, як індаеўрапейскія мовы, гэта значыць, распалае прыкладна 6-7 тыс. гадоў таму. Некаторыя сем’і, традыцыйна так названыя, на паверку апыняюцца глыбейшымі аб’яднаннямі (напр., аўстранезійскія мовы, кушыцкія мовы). Ніжэй яны мянуюцца надсем’ямі.

Сем’і нярэдка аб’ядноўваюцца ў адзінкі больш высокага ўзроўня — макрасем’і, аднак большасць з іх з’яўляюцца навукова недаказанымі і/ці непрызнанымі большасцю лінгвістаў. Як дакладныя можна разглядаць толькі гіпотэзы аб існаванні настратычнай і афразійскай макрасям’і.

Некаторыя мовы лічацца ізаляванымі (ізалят).Гэта значыць, што яны з’яўляюцца аднамоўнымі сем’ямі або застаюцца некласіфікаванымі.

Усяго налічваецца каля 240 моўных сем’яў, больш за 100 ізалятаў і больш 100 некласіфікаваных моў.

Геаграфічная размеркаванне

Еўразія

Наступныя 2 сям’і звычайна называюцца каўказскімі мовамі (негенетычнае аб’яднанне):

але ў максімальным варыянце таксама:

Наступныя 5 сем’яў умоўна называюцца «Палеаазіяцкімі мовамі» (негенетычнае аб’яднанне):

Старажытныя мовы і сем’і:

  • Тырэнская сям’я {2} † (уклч. этруская мова)
  • Хурыта-урарцкая сям’я † {2}
  • Шумерская мова (ізалят) † {1}
  • Эламская мова (ізалят) † {1}
  • Некласіфікаваныя мовы {12} — іберская мова †, кіпра-мінойская мова †, этэакрыцкая мова †, хацкая мова †, касіцкая мова † і іншыя рэліктавыя мовы Заходняй Еўразіі.

Афрыка і Паўднёва-заходняя Азія

Мовы Афрыкі традыцыйна аб’ядноўваюцца ў 4 «макрасям’і». Сваяцтва не ўсіх з іх даказана, аднак яны шырока выкарыстоўваюцца для зручнасці.

Афразійская макрасям’я {375}

  1. Семіцкая сям’я {77}
  2. Бербера-канарская сям’я {26}
    • Берберская мова
    • Канарская мова (гуанчская)
  3. Егіпецкая сям’я {5}
  4. Чадцкая надсям’я {195}
    • Цэнтральначадцкая сям’я {86}
    • Заходнечадцкая сям’я {73}
    • Усходнечадцкая сям’я {36}
  5. Кушыцкая надсям’я {47}
    • Беда'уе мова {1}
    • Агаўская сям’я {5}
    • Паўдневакушыцкая сям’я {8}
    • Усходнекушыцкая сям’я {33}
  6. Амоцкая надсям’я {28}
    • Паўночнаамоцкая сям’я {24}
    • Паўднёваамоцкая (ароідная) сям’я {4}

Нігера-кангалезская (конга-кардафанская) макрасям’я {1 514}

  1. Кардафанская сям’я {24}
  2. Мандэ сям’я {68}
  3. Атлантычная сям’я {64}
  4. Іджоідная сям’я {10}
  5. Дагонская сям’я {10}
  6. Кру сям’я {39}
  7. Сенуфа сям’я {15}
  8. Гур сям’я {96}
  9. Адамава-убангійская сям’я {158}
  10. Ква сям’я {80}
  11. Бенуэ-кангалезская сям’я {961}

Ніла-сахарскія мовы {204}

  1. Сангайская сям’я {9}
  2. Сахарская сям’я {9}
  3. Кульяк сям’я {3}
  4. Мабанская сям’я {9}
  5. Фур сям’я {3}
  6. Берта мова {1}
  7. Кунама мова {1}
  8. Цэнтральнасуданская сям’я {65}
  9. Усходнесуданская сям’я {92}
  10. Гумуз мова (ізалят) {1}
  11. Каманская сям’я {5}
  12. Кадуглі сям’я {7}

Кайсанскія мовы {26}

  1. Кхой (цэнтральнакайсанская) сям’я {8}
  2. Жу-кві сям’я {17} (паўночнакайсанскія мовы + паўдневакайсанскія мовы)
  3. Квадзі мова (ізалят) † {1}
  4. Сандавэ мова (ізалят) {1}
  5. Хадза мова (ізалят) {1}
  • Некласіфікаваныя мовы {8} — мероіцкая мова† і інш.

Акіянія

Папуаскія мовы {832}

Класіфікацыя папуаскіх моў з’яўляецца найменш распрацаванай. Традыцыйна (па Вурму) яны дзеляцца на 5 макрасямей (83 сем’і і 14 ізалятаў), 8 асобных сем’яў і 32 ізалята.

  1. Трансновагвінейская макрасям’я (564 — 47 сем’яў і 8 ізалятаў)
  2. Заходнепапуаская макрасям’я (26 — 6 сем’яў і 3 ізалята)
  3. Усходнепапуаская макрасям’я (36 — 5 сем’яў)
  4. Сепік-раму макрасям’я (104 — 18 сем’яў і 2 ізалята)
  5. Тарычэлі макрасям’я (48 — 7 сем’яў і 1 ізалят)
  6. Ско сям’я {7}
  7. Квамтары сям’я {6}
  8. Араі сям’я {7}
  9. Амта-мусіянская сям’я {2}
  10. Сарэрская сям’я (заліва Сарэра, Гелвінк-бей) {33}
  11. Усходнечэндравасіхская сям’я {3}
  12. Баёона-аўбона сям’я {2}
  13. Ніжне-мамберамская сям’я {2}

Мовы Аўстраліі і Тасманіі

  1. Аўстралійская макрасям’я {258}, часам называецца сям’ёй, інакш жа ўключае 32 сям’і і ізалята
  2. Тасманійская сям’я † {5} [заўв 1]

Паўночная Амерыка

Усе карэнныя мовы Амерыкі, акрамя эскімоска-алеўцкіх, мянуюцца таксама індзейскімі мовамі. Аднак яны (насуперак Грынбергу) не з’яўляюцца генетычным аб’яднаннем.

  1. Эскімоска-алеўцкая сям’я {11}
  2. На-деэне сям’я {шмат}
  3. Хайда мова (ізалят) {1}
  4. Алгская (алганкіна-рытванская) сям’я {шмат}
  5. Вакашская сям’я {6}
  6. Чымакумская сям’я {2}
  7. Салішская (сялішская, сэліш) сям’я {шмат}
  8. Іракезская сям’я {16}
  9. Калуса мова (ізалят) † {1}
  10. Тымукуанская сям’я † {2}
  11. Ючы мова (ізалят) {1}
  12. Натчэз мова (ізалят) † {1}
  13. Мускогская сям’я {7}
  14. Туніка (мова) мова (ізалят) † {1}
  15. Чыцімача (чыцімаша) мова (ізалят) † {1}
  16. Атакапская сям’я † {2}
  17. Адаі мова (ізалят) † {1}
  18. Кадаанская (када кэдо) сям’я {6}
  19. Тонкава мова (ізалят) † {1}
  20. Сіўанская (сіў-катаўба) сям’я {18}
  21. Цімшыанская сям’я {2}
  22. Шынукская (чынук) сям’я {3}
  23. Алсейская сям’я † {2}
  24. саюсла мова (ізалят) † {1}
  25. Куская сям’я {2}
  26. Такелма-калапуянская сям’я {4}
  27. Вінтуанская сям’я {2}
  28. Майдуанская сям’я {4}
  29. Уційская (мівок-кастано) сям’я {15}
  30. Ёкуцкая сям’я {6}
  31. Пенуційская сям’я {6}
  32. Карок (каратэ, карук) мова (ізалят) {1}
  33. Чымарыка мова (ізалят) † {1}
  34. Шастанская сям’я {4}
  35. Палайхніхская (палайніхская) сям’я {2}
  36. Памаанская сям’я {7}
  37. Яна мова (яна-яхі) мова (ізалят) † {1}
  38. Салінская сям’я {2}
  39. Качымі-юманская (юма-качымі) сям’я {15}
  40. Серы мова (ізалят) {1}
  41. Вашо (уашо) мова (ізалят) {1}
  42. Юкійская (юкі-ваппа) сям’я {2}
  43. Эселен мова (ізалят) † {1}
  44. Чумашская сям’я {6}
  45. Каюсе мова (ізалят) † {1}
  46. Кутэнай (кутенэ) мова (ізалят) † {1}
  47. Каранкава мова (ізалят) † {1}
  48. Наолан мова (ізалят) † {1}
  49. Кінігуа мова (ізалят) † {1}
  50. Мараціна мова (ізалят) † {1}
  51. Салана мова (ізалят) † {1}
  52. Аранама мова (ізалят) † {1}
  53. Катанаме мова (ізалят) † {1}
  54. Камекруцкая сям’я † {3}
  55. Каавільтэкская мова (ізалят) † {1}
  56. Гуайкурыйская (вайкуры) сям’я † {8}
  57. Зунні (сунні, зуні) мова (ізалят) {1}
  58. Керэская сям’я {2}
  59. Каёва-танаанская (кіова-тана) сям’я {7}
  60. Беатук мова (ізалят) † {1}
  61. Юта-ацтэкская сям’я {шмат}

Сярэдняя Амерыка

  1. Ота-мангская сям’я {шмат}
  2. Тараска (пурэпеча) мова (ізалят) {1}
  3. Куітлатэк мова (ізалят) † {1}
  4. Тотанакская сям’я {2}
  5. Міхе-соке (міхе-сокская) сям’я {шмат}
  6. Тэкістлатэкская (аахакска-чантальская) сям’я {2}
  7. Уаве мова (ізалят) {1}
  8. Майяская (майянская) сям’я {шмат}
  9. Шынканская (шынка) сям’я {4}
  10. Ленканская сям’я {2}
  11. Хікакская (толь) сям’я {2}
  12. Місумальпская сям’я {4}
  • Некласіфікаваныя мовы Сярэдняй Амерыкі: †алагвілак, †аматаманка, †гуасаве, †талімека, †чумбія і інш.

Паўднёвая Амерыка

Сем’і і ізаляты пералічаны ў алфавітным парадку.

  1. Айкана (карумбіара) мова (ізалят) {1}
  2. Аймаранская (хакі) сям’я {2}
  3. Алакалуф (кавескар) мова (ізалят) {1}
  4. Андакі мова (ізалят) † {1}
  5. Андоке мова (ізалят) {1}
  6. Аравакская сям’я {65}
  7. Араўканская мова (мапудунгун) (ізалят) {1}
  8. Барбакаанская сям’я {8}
  9. Бора-уітоцкая сям’я {8}
  10. Барорская сям’я 2 {4}
  11. Ботакудская (айморэ) сям’я {3}
  12. Ваорані мова (ізалят) {1}
  13. Вараў (гварао) мова (ізалят) {1}
  14. Вілела мова (ізалят) {1}
  15. Гуайкурская (вайкуру) сям’я {7}
  16. Гуата мова (ізалят) {1}
  17. Гуахібская (вахіва) сям’я {4}
  18. Д’япанская (катукінская) сям’я {5}
  19. Жабуційская сям’я {3}
  20. Жэ сям’я {12}
  21. Жэйка мова (ізалят) † {1}
  22. Ітанама (сіхніпадара) мова (ізалят) {1}
  23. Кавапанская сям’я {2}
  24. Камаканская сям’я † {5}
  25. Камса (камынча) мова (ізалят) {1}
  26. Кандошы мова (ізалят) {1}
  27. Канічана мова (ізалят) (†) {1}
  28. Капішана мова (ізалят) {1}
  29. Каража мова (ізалят) {1}
  30. Карыбская сям’я {43}
  31. Карыры(-шока) сям’я † {4}
  32. Каювава (каюбаба) мова (ізалят) {1}
  33. Кечуанская сям’я {17}
  34. Каая (кважа, арара) мова (ізалят) {1}
  35. Кафан мова (ізалят) {1}
  36. Лека мова (ізалят) {1}
  37. Луле мова (ізалят) † {1}
  38. Маку мова (ізалят) {1}
  39. Мадзі (араванская) сям’я {6}
  40. Маскойская сям’я {4}
  41. Матакская (матака) сям’я {4}
  42. Машакалійская сям’я {3}
  43. Мавіма мова (ізалят) {1}
  44. Масетэн мова (ізалят) {1}
  45. Мачыка (юнга мова (ізалят) {1}
  46. Муранская сям’я {4}
  47. Намбікварская сям’я {5}
  48. Амурана (умурана) мова (ізалят) {1}
  49. Атамакская (атамака) сям’я † {2}
  50. Офай'э мова (ізалят) {1}
  51. Пана-таканская сям’я {33}
  52. Паэс мова (ізалят) {1}
  53. Пуйнаўская (маку) сям’я {5}
  54. Пукіна мова (ізалят) † {1}
  55. Пурыйская сям’я † {2}
  56. Пуэльчэ мова (ізалят) † {1}
  57. Рыкбакца мова (ізалят) {1}
  58. Сабела мова (ізалят) {1}
  59. Саліванская сям’я {2}
  60. Самуканская сям’я {2}
  61. Сапарская (сапаро) сям’я {3}
  62. Сечура-катакао сям’я {3}
  63. Таушыра (пінчэ мова (ізалят) {1}
  64. Тэкірака (абішыра) мова (ізалят) {1}
  65. Цікуна мова (ізалят) {1}
  66. Ціматэйская (ціматэ) сям’я {3}
  67. Цінігуанская (цініва) сям’я {3}
  68. Трумай мова (ізалят) {1}
  69. Туканская (тукана) сям’я {23}
  70. Тупі сям’я {46}
  71. Уарпейская сям’я † {2}
  72. Урарына (шымаку) мова (ізалят) {1}
  73. Уру-чыпая сям’я {2}
  74. Фулніа мова (ізалят) {1}
  75. Харакмбыцкая (туёнеры) сям’я {2}
  76. Хіварская (хівара) сям’я {4}
  77. Хірахарская сям’я † {3}
  78. Чапакурская сям’я {9}
  79. Чаруанская сям’я † {2}
  80. Чыбчанская сям’я {21}
  81. Чыкітана мова (ізалят) {1}
  82. Чока сям’я {5}
  83. Чалон мова (ізалят) {1}
  84. Чалонская сям’я {2}
  85. Чонская сям’я {3}
  86. Эсмеральда (такаме) мова (ізалят) {1}
  87. Юракарэ мова (ізалят) {1}
  88. Юрымангі (юрумангі) мова (ізалят) † {1}
  89. Ягуанская (ява, пеба) сям’я {3}
  90. Ямана (яган) мова (ізалят) (†) {1}
  91. Янамамская сям’я {4}
  92. Ярура (пуме) мова (ізалят) {1}
  • Некласіфікаваныя мовы Паўднёвай Амерыкі {86}

Штучныя мовы

  1. Эсперанта
  2. Інтэрлінгва

Заўвагі

  1. вылучэнне ў асобную сям’ю з’яўляецца спрэчным па прычыне наяўнасці лексічных паралеляў з паўднёвымі аўстралійскімі мовамі, аднак захаваны лінгвістычны матэрыял настолькі малы, што не дазваляе надзейна класіфікаваць тасманійскія мовы

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.