Гістарычная дзяржава
Галіцка-Валынскае княства
Каралеўства Русь
Герб
Герб
Карта Цэнтральнай і Усходняй Еўропы XIII - XIV стагоддзяў з адлюстраваннем Каралеўства Рускага (у цэнтры, цёмна-зялёны).
Карта Цэнтральнай і Усходняй Еўропы XIII - XIV стагоддзяў з адлюстраваннем Каралеўства Рускага (у цэнтры, цёмна-зялёны).
1199  1349

Сталіца
Мова(ы) старажытнаруская мова
Афіцыйная мова старажытнаруская мова
Рэлігія праваслаўе
Форма кіравання Манархія
Кіраўнікі дзяржавы
Князь
  1199—1205 Раман Мсціславіч
Князь, Кароль Русі
  1211—1264 Даніла Раманавіч
Князь
  1293—1301 Леў Данілавіч
Кароль Русі
  1301—1308 Юрый Львовіч
Каролі Русі
  1308—1323 Андрэй і Леў Юрыевіч
Кароль Русі
  1323-1340 Юрый ІІ Тройдзенавіч
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Галіцка-Валынскае княства або Рускае каралеўства — адно з буйнейшых княстваў Русі, размешчанае у вярхоўях Днястра, Віслы, Нарава і Прыпяці. Узнікла ў выніку аб'яднання Галіцкага і Уладзіміра-Валынскага княстваў (1199) уладзіміра-валынскім князем Раманам Мсціславічам (11701205).

Гісторыя

Пячатка Юрыя Львовіча. На аверсе надпіс: «S[igillum] Domini Georgi Regis Rusie» — Пячатка гаспадара Георгія, караля Русі. На рэверсе: «S[igillum] Domini Georgi Ducis Ladimerie» — Пячатка гаспадара Георгія, князя Уладзімірскага.
Галіцка-Валынскае княства ў перыяд кіравання Юрыя ІІ Тройдзенавіча (1323-1340)

Раман вёў няспынныя войны з суседзямі і міжусобныя войны на Русі, у 1203 захапіў Кіеў і прыняў тытул вялікага князя кіеўскага. Яго княжанне праходзіла ў вострай барацьбе з галіцкімі баярамі.

Пасля смерці Рамана (1205) Галіцка-Валынскае княства распалася, частку земляў захапілі венгры і палякі, запрошаныя галіцкімі баярамі. Засілле баяраў, нашэсці іншаземных захопнікаў выклікалі народнае абурэнне, таму ў 1219 быў пакліканы Мсціслаў Удатны, які ў 1221 годзе выгнаў з Галічыны венграў. Тады жа на Валыні прыйшоў да ўлады сын Рамана — Даніла, які ў 1229 пасля смерці Мсціслава Удатнага (1228) зноў аб'яднаў Галічыну з Валынню, але канчаткова падпарадкаваў сабе галіцкіх баяраў толькі ў 1238 годзе.

Даніла Раманавіч як і яго бацька завалодаў Кіевам і пасля цяжкай барацьбы з іншымі князямі, Венгрыяй і Польшчай аб'яднаў (1245) пад сваёй уладай усю Паўднёва-Заходнюю Русь. Данііл праводзіў асцярожную палітыку па дачыненні да Залатой Арды, намінальна прызнаўшы сябе яе васалам. Ён выкарыстаў перамовы з рымскім папам Інакенціям IV для стабілізацыі становішча на сваіх заходніх межах, прыняў у 1254 ад папы тытул караля Русі, але адмовіўся ад царкоўнай уніі.

У 1259 залатаардынскі цемнік Бурундай папраўдзе падпарадкаваў Галіцка-Валынскае княства, на яго загад мясцовыя князі самі знішчылі умацаванні амаль ва ўсіх сваіх гарадах. Пасля смерці Данілы (1264) княства распалася на 4 удзелы, якія намінальна падпарадкоўваліся галіцкаму князю. Галіцкімі князямі паслядоўна былі: Шварн Данілавіч (1264 −1269), Леў Данілавіч (1269 −1301), Юрый Львовіч (1301—1308), Андрэй і Леў Юр'евічы (1308—1323).

У 1323 баяры запрасілі на сталец мазавецкага князя Баляслава Тройдзенавіча, які правіў да 1340. Пасля яго баяры на чале з Дзмітрыем Дзяцько, якія трымалі ў сваіх руках фактычную ўладу, запрасілі на сталец Любарта Гедзімінавіча. Галіцка-Валынскае княства апынулася пад уплывам Вялікага Княства Літоўскага. У 1352, паводле пагаднення паміж польскім каралём Казімірам з вялікім князем Альгердам і Кейстутам, Галічына ўвайшла ў склад Польшчы, а Валынь у склад Вялікага Княства Літоўскага.

Для гаспадаркі Галіцка-Валынскага княства характэрныя развітыя рамёствы, наяўнасць вялікай колькасці гарадоў — у XIII ст. звыш 80, з якіх найважнейшыя: Галіч, Уладзімір, Церабоўль, Перамышль, Дарагічын, Луцк, Львоў, Угроўск. Важную ролю мела здабыча солі. Знаходзячыся на скрыжаванні водных і сухапутных дарог, Галіцка-Валынская Русь мела вялікую ролю ў еўрапейскім гандлі, вывозячы хлеб, быдла, соль, рамесныя вырабы. Квітнела мастацтва, былі пабудаваныя саборы, абарончыя збудаванні, будынкі ўпрыгожаныя белакаменным разьбярствам і блізкія па тыпе і аздабленню аналагічным пабудовам Уладзіміра-Суздальскага княства (Успенскі сабор ва Уладзіміры-Валынскім (1160), палац, лесвіцы з сенцамі, палацавы храм у Галічы (сяр. XII ст.). Галіч быў буйным цэнтрам кніжнай справы.

Гл. таксама

Літаратура

  • Га́ліцка-Валы́нскае княства // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. Мн.: БелЭн, 1995. — С. 204. — 800 с. 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
  • Крип’якевич I. Галицько-Волинське князівство. 2 вид. — Львів, 1999. (укр.)
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.