Вялікі фашысцкі савет
італ.: Gran consiglio del fascismo
Краіна
Адміністрацыйны цэнтр
Тып арганізацыі council[d] і канстытуцыйны савет[d]
Кіраўнік Беніта Мусаліні
Заснаванне
Дата заснавання 15 снежня 1922
Ліквідацыя
Дата скасавання 5 жніўня 1943

Пасяджэнне Савета ў 1936 годзе

Вялікі фашысцкі савет (італ.: Gran Consiglio del Fascismo) — дзяржаўная структура ў Італіі, якая існавала з 1922 па 1943 год у перыяд фашысцкай дыктатуры прэм’ер-міністра Італіі Беніта Мусаліні.

Гісторыя

Утвораны ў снежні 1922 года пасля фашысцкага перавароту і прызначэння Мусаліні прэм’ер-міністрам краіны. Члены Савета прызначаліся асабіста Мусаліні, які стаў яго нязменным старшынёй. У склад савета ўвайшлі міністры ўрада і кіраўнікі фашысцкай партыі.

Савет валодаў шырокімі паўнамоцтвамі, асабліва пасля 1928 года, калі ён атрымаў статус дзяржаўнага органа. У прыватнасці, Савет складаў спісы на выбары дэпутатаў ад фашысцкай партыі, вылучаў кандыдатуру сакратара партыі, займаўся выпрацоўкай партыйнай палітыкі, кантраляваў дзейнасць урада і разглядаў законапраекты перад іх паступленнем у парламент.

Нягледзячы на тое, што пасяджэнні Савета большай часткай прадстаўлялі сабой ухваленне рашэнняў Мусаліні, у 1943 годзе ён прыняў рашэнне аб зняцці Мусаліні з пасады кіраўніка ўрада. Праз некалькі дзён пасля гэтага рашэння партыя была распушчана, і савет спыніў існаванне.

Удзельнікі

  • Прэм’ер-міністр Беніта Мусаліні (9 снежня 1928 — 25 ліпеня 1943)
  • Квадрумвіры (вялі марш на Рым) — Мікеле Б’янкі, Эміліа Дэ Бона, Чэзарэ Марыя Дэ Векі і Італа Бальба.
  • Старшыня Сената і старшыня Палаты дэпутатаў Італіі, з 1939 года Палаты фасцый і карпарацый.
  • Міністры юстыцыі, замежных спраў, сельскай і лясной гаспадаркі, адукацыі, карпарацый (Туліа Чанэці) і міністр народнай культуры (напрыклад, Галеаца Чыяна, Дзіна Альфіеры).
  • Прэзідэнты Каралеўскай акадэміі Італіі
  • Сакратар Нацыянальнай фашысцкай партыі (які таксама з’яўляецца сакратаром Савета).
  • Розныя асобы, асабіста абраныя Мусаліні і якія займалі месца ў Савеце на працягу 3 гадоў.

Літаратура

  • Галеаца Чыяна. Дневник фашиста. 1939—1943. — М.: Плацъ, 2010. - (Серыя «Первоисточники новейшей истории») — 676 с. — ISBN 978-5-903514-02-1

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.