
Герб Архангельска
Вядомыя ўраджэнцы Архангельска:
Б
- Барыс Аляксеевіч Бальшакоў (1910—1950) — беларускі савецкі спартсмен (веласіпедны і канькабежны спорт). Заслужаны майстар спорту СССР (1947).
Г
- Ілья Сяргеевіч Галюза (нар. 1979) — былы ўкраінскі футбаліст, паўабаронца.
Д
- Вячаслаў Мікалаевіч Данілаў (1948—2017) — беларускі архітэктар.
Е
- Альберт Сцяпанавіч Елізараў (1937—2009) — вучоны ў галіне прыборабудавання.
- Сяргей Аляксандравіч Елізараў (нар. 1955) — беларускі гісторык. Доктар гістарычных навук (2013).
- Альберт Мікалаевіч Елсукоў (1936—2014) — беларускі сацыёлаг і філосаф, спецыяліст у галіне гісторыі і метадалогіі навукі, тэорыі і гісторыі сацыялогіі.
І
- Ігар Віктаравіч Красноў (нар. 1975) — расійскі дзяржаўны дзеяч, юрыст.
К
- Барыс Андрэевіч Калавандзін (1938—1998) — вучоны ў галіне гідрадынамікі і цеплафізікі, доктар тэхнічных навук, прафесар.
- Міхаіл Навумавіч Калік (1927—2017) — савецкі і ізраільскі кінарэжысёр.
- Аўгуст Уладзіміравіч Канстанцінаў (1928—1979) — савецкі вучоны ў галіне генетыкі і цыталогіі, педагог.
Р
- Віктар Аляксеевіч Радус-Зяньковіч (1877—1967) — савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч, старшыня СНК Кіргізскай (Казахскай) АССР (1920—1921), народны камісар рабоча-сялянскай інспекцыі БССР (1925—1927).
- Рауль Мартынавіч Рондзель (1919—2002) — беларускі спецыяліст у галіне геадэзіі.
С
- Клара Уладзіміраўна Сакалова (нар. 1931) — беларускі архітэктар.
- Алена Аляксееўна Саламаха (нар. 1939) — беларускі музыказнавец.
- Анастасія Аляксандраўна Суханава (нар. 1948) — аператар, рэжысёр, педагог, грамадскі дзеяч
- Аскольд Аўрамавіч Сухін (1941—1994) — беларускі спявак (бас). Заслужаны артыст Беларусі (1971).
Т
- Ірына Аляксандраўна Трусава (нар. 1957) — беларускі спецыяліст у галіне металургіі чорных, каляровых і рэдкіх металаў, прамысловай цеплаэнергетыкі.
У
- Васіль Мікалаевіч Унціт (1834— ?) — беларускі і расійскі медык. Доктар медыцыны.
Х
- Юрый Іванавіч Холькін (1933—2018) — спецыяліст у галіне хімічнай перапрацоўкі драўніны.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.