Возера Сну | |
---|---|
![]() Возера Сну |
Возера Сну (лац.: Lacus Somniorum) — месяцавае мора, размешчанае ў паўночна-ўсходняй частцы бачнага боку Месяца. Дыяметр складае 384 кіламетры, што робіць яго найбуйнейшым аб'ектам з тых, што называюцца азёрамі. Імя яму даў італьянскі астраном Рычолі. Межы возера некалькі размытыя; паверхня, сфарміраваная з каменнай лавы, мае нізкае альбеда.
На паўднёвым захадзе Возера Сну злучаецца з Морам Яснасці праз кратэр Пасідоній. Нераўнамерная ўсходняя мяжа амаль прымыкае да невялікага кратара Моры, а бліжэй да поўначы суседнічае з разбураным кратэрам Уільямс і возерам Смерці.
Спасылкі
- Lacus Somniorum (англ.) на сайце International Astronomical Union.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.