Вайна ў Персідскім заліве

Дата 2 жніўня 199028 лютага 1991
Месца Кувейт, Ірак, Сірыя, Ізраіль, Саудаўская Аравія
Прычына Уварванне Ірака ў Кувейт
Вынік Перамога міжнароднай кааліцыі
Праціўнікі
 Кувейт
 ЗША
 Францыя
 Вялікабрытанія
 Саудаўская Аравія
 Канада
 Францыя
 Сірыя
 Егіпет
 Катар
 ААЭ
 Бангладэш
 Аман
 Ізраіль
Ірак Ірак
Сілы бакоў
700 000 вайскоўцаў[1][2] ад 350 000 да 650 000 вайскоўцаў
Страты
ад 5 500 да 19 117 забітых[3] ад 8 000 да 26 000 забітых[4][5].
Агульныя страты
~4000 забітых мірных грамадзян
    Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

    Вайна ў Персідскім заліве (2 жніўня 1990 — 28 лютага 1991) — вайна паміж шматнацыянальнымі сіламі на чале з ЗША і Іракам за вызваленне і аднаўленне незалежнасці Кувейта. Канфлікт вядомы нябачаным раней у гісторыі размахам ужывання авіяўдараў, і, па меркаванні шматлікіх спецыялістаў, абазначыў новую эпоху ў ваенным мастацтве. Адзін з найболей вядомых ваенных канфліктаў другой паловы XX стагоддзя.

    Прычыны і перадгісторыя

    Пасля заканчэння вайны з Іранам Ірак перажываў цяжкі эканамічны крызіс. Каб хоць як палепшыць фінансавы стан краіны, урад Садама Хусейна запатрабаваў ад суседняга Кувейта кампенсацыі «страт» у 2,4 млрд долараў за незаконную здабычу нафты з радовішча Румайла; спісання запазычанасці па пазыках, атрыманых ад Кувейта падчас ірана-іракскай вайны (17 млрд дол.); саступкі або здачы ў арэнду астравоў Варба і Бубіян. Вядома, патрабаванні былі адхілены[6]. Тым часам у самім Іраку вылучылі тэорыю, што Кувейт з’яўляецца штучнай дзяржавай, якая заснаваная брытанскімі каланізатарамі на тэрыторыі іракскага ўзбярэжжа[4]. У Багдадзе пачалі падрыхтоўку да ўварвання, мяркуючы, што цяпер, таксама як і ў час вайны з Іранам, ЗША падтрымаюць іх альбо зоймуць нейтральную пазіцыю[7].

    Храналогія

    1990

    • 2 жніўня 1990 — пачалося ўварванне іракскай арміі ў Кувейт. Да канца дня Кувейт амаль цалкам акупаваны. Савет Бяспекі ААН асуджае ўварванне і патрабуе неадкладнага адводу іракскіх войскаў[8].
    • 6 жніўня — Савет Бяспекі ААН ўводзіць гандлёвае эмбарга супраць Ірака ў адказ на акупацыю Кувейта.
    • 7 жніўня — УС ЗША пачынаюць аперацыю «Шчыт пустыні» для абароны Саудаўскай Аравіі ад магчымага іракскага ўварвання.
    • 8 жніўня — Садам Хусейн аб’яўляе аб анексіі Кувейта.
    • 12 жніўня — ВМС ЗША пачынаюць марскую блакаду краіны.
    • 14 верасня — Вялікабрытанія і Францыя абвяшчаюць аб адпраўцы сваіх войскаў у Саудаўскую Аравію.
    • 29 лістапада — прыняцце рэзалюцыі СБ ААН 678, якая дае Іраку тэрмін да 15 студзеня для вываду сваіх войскаў з Кувейта. У адваротным выпадку сілы шматнацыянальная кааліцыі атрымліваюць права «выкарыстаць усе неабходныя сродкі» для спынення акупацыі Кувейта.
    • 9 студзеня — перамовы ў Жэневе паміж дзаржсакратаром ЗША Джэймсам Бэйкерам і міністрам замежных спраў Ірака Тарыка Азіза сканчаюцца безвынікова.

    1991

    • 15 студзеня — Заканчваецца тэрмін ультыматуму ААН. Ірак працягвае акупацыю Кувейта.
    • 17 студзеня — Шматнацыянальныя сілы пачынаюць ваенную аперацыю супраць Ірака «Бура ў пустыні».
    • 18 студзеня — Ірак пачынае абстрэльваць тэрыторыю Ізраіля аператыўна-тактычнымі ракетамі СКАД.
    • 25 студзеня — Іракская армія выпускае велізарная колькасць нафты ў заліў Фарсі.
    • 29 студзеня — Іракская армія ўрываецца на тэрыторыю Саудаўскай Аравіі ў раёне кінутага горада Хафджы. На працягу некалькіх дзён наступленне адбіта з удзелам войскаў Саудаўскай Аравіі, Катара і марской пяхоты ЗША.
    • 1 лютага — разгром іракскай арміі пры Хафджы.
    • 13 лютага — Бамбардзіроўка бамбасховішча Амірыя. У выніку ўдару амерыканскай авіяцыі па бамбасховішчы гінуць сотні мірных іракцаў.
    • 22 лютага — Прэзідэнт ЗША Дж. Буш дае Іраку 24 гадзіны на вывад сваіх войскаў з Кувейта.
    • 24 лютага — Шматнацыянальныя сілы пачынаюць аперацыю «Шабля пустыні» — наземнае наступленне.
    • 25 лютага — Іракская ракета СКАД падае на амерыканскія казармы ў Дахране, Сірыя. Загінула 28 амерыканцаў — самыя вялікія адначасовыя страты шматнацыянальная кааліцыі за ўсю вайну.
    • 26 лютага — Вызвалены Эль-Кувейт. Садам Хусейн аддае загад іракскай арміі пакінуць тэрыторыю Кувейта.
    • 27 лютага — Бамбардзіроўка амерыканскай авіяцыяй «Шашы смерці».
    • 28 лютага — Вайна ў Персідскім заліве скончана. Кувейт вызвалены.
    • 3 сакавіка — падпісанне афіцыйнага пагаднення аб спыненні агню ў Сафване.
    • 3 красавіка — Савет Бяспекі ААН прымае рэзалюцыю 687, якая падводзіць вынікі вайны.

    Інфармацыйны агляд

    Іракская прапаганда падавала вайну як «аказанне дапамогі народу, які паўстаў супраць кувейцкага рэжыму», і вяртанне «спрадвечна іракскіх зямель, адабраных брытанскімі каланізатарамі»[9]. У Багдадзе абапіраліся на той факт, што раней кувейцкая тэрыторыя з’яўлялася часткай Асманскага Ірака, але пазней англічане адабралі рэгіён у асманаў[10]. Прапаганда ў ЗША, абапіраючыся на негатыўны інфармацыйны вопыт вайны ў В’етнаме, увяла жорсткі кантроль над сродкамі масавай інфармацыі, якія асвятлялі гэтыя падзеі, выкарыстоўваючы канфлікт як своеасаблівую піяр-кампанію[11].

    Наступствы

    Пасля вайны С. Хусейн яшчэ застаўся пры ўладзе, здушыў паўстанне курдаў на поўначы і шыітаў на поўдні. Войскі кааліцыі працягвалі ажыццяўляць патруляванне Ірака, між тым як іракскі лідар імкнуўся вызваліцца ад кантролю замежных войскаў. Новы віток ваеннага канфлікту, які прывёў да звяржэння Садама Хусейна і акупацыі краіны, адбыўся ў 2003 годзе[4].

    Зноскі

    1. Gulf War Coalition Forces (Latest available) by country www.nationmaster.com. Архівавана з першакрыніцы 5 лістапада 2013. Праверана 13 верасня 2007.
    2. Hersh, Seymour (2005). Chain of Command. Penguin Books. p. 181.
    3. August 2007 GWVIS Report (30 сентября 2007 года).
    4. 1 2 3 Война в Персидском заливе
    5. Carl Conetta. The Wages of War: Iraqi Combatant and Noncombatant Fatalities in the 2003 Conflict Архівавана 12 студзеня 2009.
    6. ВОЙНА В ПЕРСИДСКОМ ЗАЛИВЕ(недаступная спасылка)
    7. Friedman, Alan. Spider’s Web: The Secret History of How the White House Illegally Armed Iraq, Bantam Books, 1993.
    8. PBS' Gulf War Timeline
    9. Разведопрос: Борис Юлин про Исламское государство(недаступная спасылка) (Здесь ошибочно говорится, что Кувейт был отделён после Первой мировой, но это произошло ещё в XIX веке)
    10. (недаступная спасылка)
    This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.