Бальшавікі́ — фракцыя Расійскай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі (РСДРП), якая супрацьпастаўлялася іншай фракцыі — меншавікам. Назва «бальшавікі» паходзіць з часоў, калі прыхільнікі ленінскай канцэпцыі пабудовы пралетарскай партыі апынуліся ў большасці пры зацверджанні галоўных тэзісаў Статута РСДРП і кіруючых органаў партыі на Другім з’ездзе партыі ў 1903 годзе.
Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі бальшавікі сфармавалі ўласную партыю — Усерасійскую камуністычную партыю (бальшавікоў) (РСДРП(б), пасля перайменавана ў РКП(б), ВКП(б) і ўрэшце КПСС).
Зноскі
Спасылкі
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.